Калядныя вячоркі "Зіма, зіма, Каляды!"
СЦЕНАРЫЙ
Калядныя вячоркі “Зіма, зіма, каляды”
Праграмны змест: пашыраць кругагляд , абагачаць новымі музычнымі ўражаннямі, станоўчымі эмоцыямі праз выкананне калядных песень, гульняў, карагодаў. Развіваць творчую актыўнасць, здольнасць перадаваць музычна-гульневы вобраз, артыстызм, акцерскія здольнасці, удасканальваць іх выканаўчае майстэрства.
Прывіваць любоў да беларускай народнай творчасці. Выклікаць радасны i святочны настрой.
Дзеючыя асобы:
Сымон
Ганна
Калядоўшчыкi - 3
Сват
Цыганка
Ход свята.
Музычная зала упрыгожана саматканымi дыванамi, ручнiкамi.Стаяць лавы, святочны стол, сялянская печ. Гучыць музыка. У залу ўваходзіць гаспадар Сымон.
СЫМОН - Прывiтанне, людзi добрыя! А дзеж гэта мая гаспадыня? Вось гасцей ужо поўна хата, блiны падышлi.... Ганна! Дзе ж ты падзелася (клiча гаспадыню).
ГАННА (выбягае) - Iду-у! Бягу! Прывiтанне, людзi добрыя! Як тут мае блiнкi? Мабыць ужо падышлi? Трэба на стол збiраць. Сёння свята - Каляды. Можа i да нас калядоўшчыкi завiтаюць, не мiнуюць нашу хату. (Ганна i Сымон пачынаюць збiраць на стол святочныя стравы). Мiласцi пpociм – кожнага ў госцi.
Стук у дзверы.
У музычную залу ўваходзяць госци, спяваюць песню
СЫМОН - Дзякую, што на калядкi завiталi! Снег, сняжок дарожку замятаў алегосць да нас завiтаў.
ГАННА - Добра спявалi. А вы ведаеце, што ў калядныя дзянечкi нашы бабулi i дзядулi любiлi паваражыць на глiняных гаршках. I ўсе тое, што наваражылi – абавязкова збывалася. Без варажбы што за Калядкi? Паварожым, и мы з вами! .Дапамагай мне, Сымон!
(Варажба на глiняных гаршках)
Ганна запрашае да сябе жадаючых паваражыць,
1.Рушнiк-Чакае цябе дарога дальняя, падарожжа цікавае.
2.Булка - У тваей хаце заўседы будзе дабрабыт, дастатак!
3.Пярсценак - Сейце муку, пячыце пipaгi! Да вас госцi будуць, напэўна – жанiхi(нявесты)
4.Гузік- А вось i гузiк! Жыць табе ў вялiкай сям’i!
ГАННА - Вось i застаўся aпошнi збаночак.
(падыходзiць да гасцей, дастае галiнку)
5.Галiнка - Да кого яна кранецца - той будзе здаровым увесь год, вылячыцца ад ycix хвароб. (Ганна дакранаецца да ўcix гледачоў).
(Чуецца стук у дзверы. Пад музыку ў залу ўваходзяць Калядоўшчыкi)
1 КАЛЯДОЎШЧЫК - Цi дома гаспадыня?
ГАННА - Дома, дома – сталы прыбiраю!
2 КАЛЯДОЎШЧЫК - Добры вечар таму – хто ў гэтым даму!
3 КАЛЯДОЎШЧЫК - Цi ты дома, гаспадар?
СЫМОН - Дома, дома. З чым вы прыйшлi, Калядоўшчыкi?
1 Калядоўшчык -
Добры Вам вечар!
Шчодры Вам вечар!
Добрага здароўя!
На калядны вечар!
2 Калядоўшчык -
Добры вечар, гаспадару!
Вынясi нам каўбас пару!
Вынясi сала, не скупiся!
Каб твой ячмень урадзiўся!
3 Калядоўшчык-
Kaлi не дасi хлеба –
Сцягнем з печы дзеда!
Kaлi не дасi аладкаў –
Сцягнем з печы бабку!
Ой, мароз, мароз!
Халодна стаяць,
Загадваю грошы падаваць!
(Ганна запрашае калядоўшчыкоў да стала, яны садзяцца)
Гучыць песня Завіруха)
ГАННА - (З усмешкай) Ох, Сымон, які ж сёння вечар! Калядны, чароўны! Сэрца радасцю напаўняецца.
СЫМОН - Так, Ганна. Свята ёсць свята. Толькі б ты не забыла, што заўтра раніцай трэба будзе ўсё прыбраць.
ГАННА - (Махае рукой) Ой, не псуй мне настрой, Сымон! Сёння час для радасці, для песні, для чакання цуду!
СЫМОН - (Зіркае на акно) Ганна, глянь, а хто гэта так бадзера вяртаецца? Здаецца з карчмы
ГАННА – Дык гэта ж Сват! Вось яму каляды на славу удалися!
(гучыць песня Ад панядзелка да панядзелк. Сват цягне бутыль самагону, хістаючыся)
ГАННА – Сват, а вы як бачу свята адзначыли на усю катушку! Як там у карчме было?
СЫМОН – (шептам) Ганна, циха ты! Глядзи, каб не пачау пра свае паходжанни расказваць.
СВАТ – Аааа….Каляды! Добра было! И спявали и плясали…И…..Ой, а дзеж мой капялюш?
ГАННА – А капялюш паважаны Сват мабыць ты у карчме сгубиу. Идзи шукай, а то лысина змерзне.
(сват накироуваецца на пошуки капелюша)
СЫМОН - Ганна, чуеш, да нас зноў хтосьцi iдзе!
(гучыць музыка уваходзяць баянист прыплясвая. Уместе з Ганнай спяваюць калядныя частушки)
ГАННА - Белы снег бялёшанькi, пасцялi дарожаньку, каб мы гулялi-Каляду сустракалi! Мы не будзем сумаваць, свята будзем святкаваць!
СЫМОН - Без музыкi, без дуды ходзяць ногi не туды,
А як музыку пачуюць- самi ножанькi танцуюць!
(Танец «Лявонiха». Танцуюць Сымон з Ганнай и пара Калядоушчыкау)
ГАННА - Малайцы, добра паплясали, сядайце, калi ласка.
1 КАЛЯДОУШЧЫК ЮЛЯ - Дзякуй, шчодрая гаспадыня, дай бог табе здароўя, шчасця! (садзицца за стол)
(Пад цыганскую музыку у зал ўваходзіць цыганка)
ЦЫГАНКА - Добры вечар вам паважаныя гаспадары
На калядки к вам прыйшла, падарунки прыпасла.
СЫМОН - Калі ласка, заходзьце, госці дарагія! А чым вы нас парадуеце?
ГАННА - А табе, цыганачка, каб зарабiць каляду, трэба паваражыць.
ЦЫГАНКА - (бярэ руку Ганны) Усю праўду скажу. Ляжаш ты спаць на мяккую канапу, i прыснiцца агурок, прыснiцца табе бочка, народзiцца ў цябе сынок i дочка.
ГАННА - добра паваражыла, цукерки зарабила. Вось табе цукерачки, вось табе пiражочкi.
ЦЫГАНКА - За такiя пачастункi трэба танец танцаваць.
(Танец «Цыганачка»)
СЫМОН - Ну, дзякуй нашым калядоўшчыкам i гасцям, весела было, я аж сваю маладосць успомниуi нават памаладзеу!
ГАННА - З даўнiх часоў людзi верылi – як пачнеш год, так i пражывеш! Хай шчасце наш край не мiнае!
(Уваходзяць усе ўдзельнiкi свята. У перадзе тыя хто чытае паздрауленни)
(пасля паздраулення уперад выходзяць Ганна и Сымон)
СЫМОН - (Падыходзіць да Ганны, абдымае яе) Вось і добра, Ганна. Свята атрымалася. І калядоўшчыкі добрыя, і гасцей шмат.
ГАННА - (Прытуляецца да яго) Так, Сымон. Гэта ж Каляды! Час, калі ўсё становіцца чароўным, калі сэрца напаўняецца любоўю і надзеяй. І калі нават самыя суровыя людзі становяцца трохі мякчэйшымі.
СЫМОН - (Усміхаецца) Ну, я не сказаў бы, што я суровы. Я проста практычны. Але сёння… сёння я таксама адчуваю гэтую радасць. І ведаеш, Ганна, мне здаецца, што ў наступным годзе ў нас сапраўды будзе усе добра.
ГАННА - (Гледзячы на Сымона) Я таксама так думаю, Сымон. Бо калі ў хаце ёсць любоў і згода, то і ўсё астатняе прыбудзе. А цяпер давай паглядзім на зоркі. Кажуць, што ў Калядны вечар яны асабліва ярка свецяць, каб паказаць нам шлях да шчасця.
(на завяршэнне свята гучыць песня Зіма, зіма, каляды)
Чтобы оставлять комментарии, вам необходимо авторизоваться на сайте. Если у вас еще нет учетной записи на нашем сайте, предлагаем зарегистрироваться. Это займет не более 5 минут.