Охрана труда:
нормативно-правовые основы и особенности организации
Обучение по оказанию первой помощи пострадавшим
Аккредитация Минтруда (№ 10348)
Подготовьтесь к внеочередной проверке знаний по охране труда и оказанию первой помощи.
Допуск сотрудника к работе без обучения или нарушение порядка его проведения
грозит организации штрафом до 130 000 ₽ (ч. 3 статьи 5.27.1 КоАП РФ).
Повышение квалификации

Свидетельство о регистрации
СМИ: ЭЛ № ФС 77-58841
от 28.07.2014

Почему стоит размещать разработки у нас?
  • Бесплатное свидетельство – подтверждайте авторство без лишних затрат.
  • Доверие профессионалов – нас выбирают тысячи педагогов и экспертов.
  • Подходит для аттестации – дополнительные баллы и документальное подтверждение вашей работы.
Свидетельство о публикации
в СМИ
свидетельство о публикации в СМИ
Дождитесь публикации материала и скачайте свидетельство о публикации в СМИ бесплатно.
Диплом за инновационную
профессиональную
деятельность
Диплом за инновационную профессиональную деятельность
Опубликует не менее 15 материалов в методической библиотеке портала и скачайте документ бесплатно.
27.11.2017

Фальклорнае свята «Ад зярна да каравая»

Валетко Жанна Александровна
учитель начальных классов
Фальклорнае свята “Ад зярна да каравая” раскрывае асновы жніўных абрадаў беларускага народа. Хлеб, каравай – сімвал жыцця, аснова дабрабыту, паказчык багацця, гаспадарлівасці.
Дадзеная метадычная распрацоўка дае магчымась пашырыць веды малодшых школьнікаў аб старажытных абрадах і звычаях беларусаў, якія захаваліся і ў сучаснасці, накіравана на развіццё цікавасці да нацыянальнай культуры, выхаванне ў вучняў гаспадарскіх і беражлівых адносін да хлеба, працы хлебароба, фарміраванне актыўнай жыццёвай пазіцыі, пачуццё гонару за багатую народную спадчыну.
Рэкамендуецца настаўнікам пачатковых класаў, педагогам-арганізатарам, выхавальнікам груп падоўжанага дня.

Содержимое разработки

ГУО “Средняя школа № 9 г.Слуцка”

Подготовила:

Валетко

Жанна Александровна,

учитель начальных классов

Анатацыя

Фальклорнае свята “Ад зярна да каравая” раскрывае асновы жніўных абрадаў беларускага народа. Хлеб, каравай – сімвал жыцця, аснова дабрабыту, паказчык багацця, гаспадарлівасці.

Дадзеная метадычная распрацоўка дае магчымась пашырыць веды малодшых школьнікаў аб старажытных абрадах і звычаях беларусаў, якія захаваліся і ў сучаснасці, накіравана наразвіццё цікавасці да нацыянальнай культуры, выхаванне ў вучняў гаспадарскіх і беражлівых адносін да хлеба, працы хлебароба, фарміраванне актыўнай жыццёвай пазіцыі, пачуццё гонару за багатую народную спадчыну.

Рэкамендуецца настаўнікам пачатковых класаў, педагогам-арганізатарам, выхавальнікам груп падоўжанага дня.

Фальклорнае свята

«Ад зярна да каравая»

Мэта:

выхаванне гаспадарскіх і беражлівых адносін да хлеба, працы хлебароба.

Задачы:

развіваць цікавасць за нацыянальнай культуры;

пашырыць веды аб старажытных абрадах і звычаях беларусаў, якія захаваліся і ў сучаснасці;

выхоўваць пачуццё гонару за багатую народную спадчыну;

фарміраваць актыўную жыццёвую пазіцыю.

Абсталяванне:

Выстава малюнкаў, фотаздымкаў па тэме свята.

Каласы розных зернавых культур, зерне, каравай, рамонкавы чай.

Беларускія нацыянальныя касцюмы.

Лубок, свечка, вяночкі.

Музычнае суправаджэнне:

фанаграмы беларускіх народных песень, мелодый;

бубен.

Папярэдняя падрыхтоўчая работа:

Знаёмства з жыццём вясковых жыхароў у старажытнасці і сучаснасці:

заняткі

асаблівасці інтэр’ра

звычаі, абрады, гадавыя святы

харчаванне

Пошук абрадавых (жніўных) песень.

Экскурсія ў этнакуток.

Выстава – конкурс кандытарскіх вырабаў “ Смачны пачастунак”

Даследчая дзейнасць. Традыцыі святкавання:

Зажынкі

Дажынкі

Багач

Ход мерапрыемства

Гучыць беларуская народная мелодыя.Налаве сядзяць дзеці.

Вядучы:

Шчыра вітаем вас, паважаныя госці, на нашым свяце. Яно прысвечана хлебу – сімвалу жыцця і працы. Свята хлеба было і застаецца самым галоўным для кожнай беларускай сям’і.

Чытачы:

Зернем нівы засявалі

Хлебаробы ў весні час,

Сэрцам шчодрым сагравалі,

Клапаціліся пра нас.

Рупнай працай, цёплым ветрам

І расою пахне хлеб.

Нібы сонейка над светам,

Ён заўсёды на стале.

Хлеб! Якое кароценькае гэта слова, але колькі сіл і працы патрэбна для таго, каб яго вырасціць.

Тут і праца сейбіта, які кінуў зерне ў зямлю. Праца вучонага, які вывеў новы гатунак зерня. Праца інжынера, рабочага – стваральнікаў новай тэхнікі.

З даўніх часоў хлеб для нашага народа быў святыняй. Хлебам – соллю сустракаюць жаданых гасцей. Зернем жыта абсыпаюць маладых, каб яны жылі дружна і багата.

Вядучы:

Слова “жыта” паходзіць ад слова “жыццё”. Ёсць хлеб – значыць, ёсць і жыццё. Які вялікі шлях праходзіць зерне, каб з’явіцца духмяным караваем на нашым стале!

Чытачы:

Сапраўды, гэта так. Вясною трэба поле ўспахаць, пабаранаваць, пасеяць зерне.

Летам дожджык палівае, а сонечныя праменьчыкі грэюць маладзенькія каласы, каб яны наліліся і сталі спелым зернем.

Надыходзіць час і яго жнуць. На вялікіх палетках – сучаснымі камбайнамі, а на невялічкіх – жанчыны і дзяўчаты з сярпамі, спяваючы жніўныя песні, пачынаюць жніво. Гэты абрад – зажынкі.

Да ўскрайку поля падыходзяць сталыя жанчыны і маладыя дзяўчаты. У руках яны трымаюць сярпы. Зажынаючы, прыгаворваюць і спяваюць.

Зажынкі

Дзяўчаты выходзяць на сярэдзіну і спяваюць песню “ Гаварыла поле шырокае”.

Гаварыла поле шырокае,

Жыта ядраное:

Жнейкі, жнейкі, мае маладыя,

Сярпы залатыя,

Прыхадзіце ка мне заўтра рана,

Каб я не стаяла.

Не хачу я ў полі стаяці,

Коласам махаці,

А толькі хачу – у полі снапамі,

А ў гумне – капамі.

Праспяваўшы, прыгаворваюць:

Дай, Божа, каб добра жалася!

Каб сярэдзіна не балела!

Каб ручанькі не млелі!

Каб ножанькі не дзеравянелі!

Каб галованька не балела!

Як раз разану, дык сноп нажну!

Як два разы разану, дык капу нажну!

Дзяўчаты выконваюць танец, трымаючы ў руках каласкі жыта. Пасля выканання танца каласкі ставяць у гліняны збаночак і прыгаворваюць:

Стаў сноп на сто коп.

Хто працуе, таму шанцуе.

Колас добра не спее, калі сонца не грэе.

Трэба рана ўставаць, каб на зямлі хлеба ўзяць.

Хочаш есці калачы, не сядзі на пячы.

Будзе дождж ісці – будзе хлеб расці.

Зямля – маці, а праца – бацька.

Хто працуе, той святкуе.

Калі хочаш хлеба мець, то трэба зямліцу глядзець.

Чытачы:

Я знайшоў на ржышчы

Спелы каласок.

Гэта нівы летняй

Сонечны сынок.

Сціплы і маўклівы,

Быў амаль відзён.

А на самай справе

Скарб вялікі ён.

Бо ў ім аж сорак

Казачных братоў.

Кожны з іх па столькі ж

Вырасціць гатоў.

Не кідайце ў полі

Летам каласкоў.

Вядучы:

Заканчэнне жатвы – дажынкі.

Дажынкі

Чытачы:

Стары колас водзіць вусам,

Аглядае ўсе сцяжынкі,

Засцілае стол абрусам,

Запрашае на дажынкі.

Весяліся, народ,

У полі ўсё дажалі.

Госцейкі, віншуем вас

З новым ураджаем!

Дзяўчаты спяваюць песню “Наша ніўка залатая”.

Ай, ніўка, ай, ніўка,

Аддай маю сілку,

Аддай маю сілку

На другую ніўку.

А я ж цябе жала,

Сваю сілку клала,

Я жала нямнога,

Ды нажала многа.

Ніўка мая, ніўка,

Ніўка залатая.

Чытачы:

У гэты дзень вязалі апошні сноп. Яго ўпрыгожвалі лентамі, кветкамі ці інакш, бараду завівалі. Лічылася, што гэты абрад вяртае моц зямлі.

Унутры апошняй нязжатай лапінкі – ніўкі – клалі хлеб, соль, а над імі звязвалі жытнія каласы, каб на наступны год быў добры ўраджай.

Адна з дзяўчынак паказвае, як “завівалі бараду. Астатнія дзяўчаты робяць вянок з каласоў. Потым водзяць карагод.

Чыя ж барада

Мёдам-квасам абліта?

Чорным шоўкам абліта?

Рана! Рана! Плён нясём, плён!

Сцяпанава барада

Мёдам-квасам абліта,

Чорным шоўкам абліта!Рана! Рана! Плён нясём, плён!

Бяруць сноп і ідуць дадому, дзе іх чакаюць гаспадары. Дзяўчаты спяваюць песню:

Выйдзі, пане, за варота,

Прымі вянок са злота!

Не са злота вянок віты,

Ды з буйнога жыта.

Выходзіць хлопчык (гаспадар)

Паздароў, Божа, гаспадару! Прынеслі табе вянок з шырокага поля, з ядранага жыта.

Дзяўчаты надзяюць на галаву гаспадару вянок, аддаюць “бараду”і насыпаюць па чарзе жменьку жыта ў лубок.

Вядучы:

Апошні абрад у гонар ураджаю – Багач.

Багач

Чытачы:

Назву сваю ён атрымаў за самы галоўны атрыбут святкавання – лубок з зернем, пасярэдзіне якога ставілася свечка. Багач сімвалізуе яднанне людзей, таму што жменьку зерня прыносілі ўсе сем’і вёскі.

У той хаце, дзе знаходзіўся “багач”, служылі малебен. Потым лубок абносілі па ўсёй вёсцы ды не забываліся абысці “багачом” увесь статак, каб засцерагчы жывёлу ад усяго нячыстага, ад хвароб.

Да новага ўраджаю “багач” заставаўся па чарзе ў кожнай вясковай хаце, бо згодна павер’ям, ён прыносіць сям’і дабрабыт і шчасце.

Гаспадар:

Чым хата багата, тым і рада. А самая багацейшая тая, у якой гучаць песні.

Усе спяваюць песню “ Чаму ж мне не пець”

Чаму ж мне не пець, чаму ж не гудзець,

Калі ў маёй хатачцы парадак ідзець?

Чаму ж мне не пець, чаму ж не гудзець,

Павучок на сценцы кросенкі снуець?

Чаму ж мне не пець, чаму ж не гудзець,

Мушка на вакенцы ў цымбалы б’ець?

Чаму ж мне не пець, чаму ж не гудзець,

Павучок на сметнічку зернетки дзящбець?

Чаму ж мне не пець, чаму ж не гудзець,

Парсючок пад лащкаю бульбачку грызець?

Чытачы:

З каласоў завязалі

Бараду, як вялося,

Каб трубою, казалі,

Штогод жыта вялося.

2 Прыйшоў Багач – рыхтуй рагач, бяры сявеньку, сей памаленьку.

3 У стагнача хопіць хлеба да Багача.

4 Прыйшоў Багач ды заткнуў за страху рагач.

Вядучы:

У святочным настроі і ў строгай адпаведнасці з няпісанымі законамі і традыцыямі беларусаў і сёння праходзіць самая важная ў календары земляроба жніўная праца. А што для вас значыць хлеб?

Вядучая бярэ інтэрв’ю ў гасцей свята.

Чытачы:

Адценне слоў – не глупства.

Ты ім не пагарджай:

Скарынка, скіба, луста,

Акраец, каравай.

Акраец – шлях, дарога

І зайцаў хлеб лясны.

Скарынка – сум, трывога

І боль былой вайны.

А скіба – дзень вясновы,

Ралля. Плугі. Сяўба.

Наш хлеб – жыцця аснова,

Працяг і барацьба.

А луста – слова сытнае,

Духмянае і шчодрае.

А каравай як сведчанне,

Што ўраджай багаты.

На рушніку нясе яно

І радасць нам, і свята.

Гаспадыня выносіць на рушніку каравай.

Усе разам

Ды спяклі мы каравай

Які смачны! Паспытай!

Ды паднімем высако,

Заспяваем весяло,

Ды паставім на ўсіх.

Дай жа, Божа, хлеба ўсім!

Пачастуйцеся, калі ласка!

Усе частуюцца караваем з рамонкавым чаем.

Чытачы:

Зарадзі, божа жыта

Да на будучае лета.

Коласам каласіста,

Каранём караніста.

А яшчэ, сябры,

Шчыра вам жадаем,

Каб жылі ў дастатку,

Каб у жыцці вашым

Усё было ў парадку.

Вядучы:

Сціхне завея, прыйдзе вясна, і, як дзесяткі гадоў таму назад, выйдуць ў поле беларусы, каб сеяць, жаць, каб жыць! Чалавек і хлеб. Яны непарыўна звязаны паміж сабой. Так было, так ёсць і так будзе пакуль ведаем, працуем, жывём!

Хай будзе слаўнай у вяках, пачэснай – праца хлебароба!

Усе разам спяваюць песню “Бывайце здаровы”

Бывайце здаровы, жывіце багата,

А мы ўжо пойдзем

дадому, да хаты.

Вам дзякуем шчыра

за шчодрасць і ласку!

Да нас запрашаем

мы вас, калі ласка!

Вядучы:

Дзякуй вам, госцейкі, што да нас завіталі!

Заключэнне

На сучасным этапе развіцця беларускі народ сцвярджае і адраджае старажытнасць, непаўторнасць і самабытнасць сваёй нацыянальнай культуры. Вялікую ролю ў гэтым адыгрывае арганізацыя выхаваўчай работы ў школе па патрыятычным і грамадзянскім выхаванні школьнікаў.

У дадзенай рабоце пастаўлены канкрэтныя мэта і задачы, вызначаны формы і метады для іх дасягнення. Розныя віды дзейнасці, уключэнне малодшых школьнікаў у даследчую работу накіраваны на стварэнне ўмоў для развіцця цікавасці да нацыянальнай культуры, пашырэнні ведаў аб старажытных абрадах і звычаях беларускага народа. Праведзена вялікая падрыхтоўчая работа. Вучні наведалі этнаграфічны куток, дзе адбылося іх знаёмства з жыццём і заняткамі вясковых жыхароў. Праведзены конкурс кандытарскіх вырабаў па сямейных рэцэптах з удзелам бацькоў вучняў. Пошук абрадавых песень, танцавальных рухаў дазволіў вучням пазнаёміцца са жніўнымі песнямі, падабраць цікавае музычнае і танцавальнае суправаджэнне свята. Гэта дало магчымасць стварыць умовы для выхавання гаспадарскіх беражлівых адносін да хлеба, працы хлебароба; зрабіць па-сапраўднаму цікавым фальлорнае свята, асновай якога з’яўляліся песня, музыка, танец, карагод, тэатралізацыя.

Літаратура

Бурда С.І. Жыццё і песні непадзельны / С.І.Бурда. Мазыр, 2003.

Васілевіч У.А. Беларускі народны каляндар / У. А. Васілевіч. Мн., 1990.

Грышкевіч І.К. Спадчына маёй краіны / І.К. Грышкевіч. Мазыр, 2006.

Дайнека Л.М. Адкуль мы / Л.М. Дайнека. Мн., 1995.

Дзеружынскі А.С. Залаты каласок / А.С. Дзеружынскі. Мн., 1989.

Ліцьвінка В.Д. Святы і абрады беларусаў / В.Д. Ліцвінка. Мн., 1997.

Ракуць В.У., Ракуць Т.П. Толькі пад небам Бацькаўшчыны / В.У. Ракуць, Т.П. Ракуць. Мн., 2006.

Фядосік А.С. Народная спадчына / А.С. Фядосік. Мн., 1984.

Адрес публикации: https://www.prodlenka.org/metodicheskie-razrabotki/282521-falklornae-svjata-ad-zjarna-da-karavaja

Свидетельство участника экспертной комиссии
Рецензия на методическую разработку
Опубликуйте материал и закажите рецензию на методическую разработку.
Также вас может заинтересовать
Свидетельство участника экспертной комиссии
Свидетельство участника экспертной комиссии
Оставляйте комментарии к работам коллег и получите документ
БЕСПЛАТНО!
У вас недостаточно прав для добавления комментариев.

Чтобы оставлять комментарии, вам необходимо авторизоваться на сайте. Если у вас еще нет учетной записи на нашем сайте, предлагаем зарегистрироваться. Это займет не более 5 минут.

 

Для скачивания материалов с сайта необходимо авторизоваться на сайте (войти под своим логином и паролем)

Если Вы не регистрировались ранее, Вы можете зарегистрироваться.
После авторизации/регистрации на сайте Вы сможете скачивать необходимый в работе материал.

Рекомендуем Вам курсы повышения квалификации и переподготовки