Охрана труда:
нормативно-правовые основы и особенности организации
Обучение по оказанию первой помощи пострадавшим
Аккредитация Минтруда (№ 10348)
Подготовьтесь к внеочередной проверке знаний по охране труда и оказанию первой помощи.
Допуск сотрудника к работе без обучения или нарушение порядка его проведения
грозит организации штрафом до 130 000 ₽ (ч. 3 статьи 5.27.1 КоАП РФ).
Почетная грамота за активную профессиональную разработку сценариев мероприятий
Почетная грамота за активную профессиональную разработку сценариев мероприятий
В разделе сценарии разместите не менее 15 авторских работ и скачайте документ бесплатно.
Критерии публикации сценария:
  • Оригинальность – сценарий должн быть авторский и ранее нигде не публиковаться.
  • Образовательная ценность – материал должен иметь познавательный характер, содержать полезную и достоверную информацию.
  • Уникальность – текст проходит проверку на плагиат.
Сейчас обсуждают

СВЯТА

Мартынович Ольга Михайловна
социальный работник ОСРАИ

ВАЛЯ: Прывітанне добрым людзям!

Я: Сёння свята для вас будзе!

ВАЛЯ: Мы ўсіх сардэчна просім,

Я: Завітаць да нас у госці.

ВАЛЯ: Увага, увага! Адкрываецца вясёлае гулянне!

Я: Дарагіх гасцей, чакае шмат падзей!

ВАЛЯ: А каб вы не сумавалі, мы будзем для вас спяваць.


Музычны нумар: Гурт "Мятліца" выконвае песні "Ехаў ясь на кані" і "Туман ярам".


ВАЛЯ (спявае):
Дзе мы едзем, дзе мы йдзем,
Свята не мінаем…
Дзе заедзем, дзе зайдзем –
Там і пагуляем!

Я: Ай, гляньце на яе, спявачка знайшлася, не смяшы ты людзей!

ВАЛЯ: Маўчы, кума, я гэта свята даўно чакала,

Я: Відаць, рабіць няма чаго?

ВАЛЯ: Рабіць! Усё рабіць ды рабіць, а адпачываць калі? Я што, не маю права на адпачынак?

Я: Маеш, маеш… іш распетушылася!

ВАЛЯ: Прыкусі, кажу, кума язык! Я вось тут цэлую праграму падрыхтавала.


Музычны нумар: Гурт "Мятліца" выконвае песні "Цячэ вада у ярок" і "Ад панядзелка да панядзелка".


Я: Ага, падрыхтавала! І калі гэта ты паспела?

ВАЛЯ: Дурная справа не хітрая. Паспела, свята ўсёж такі!

Я: І каму твая праграма патрэбна? Вось мае баранкі – іншая справа. Во, глядзі. (Крычыць) Баранкі! Каму баранкі? Свежыя! Хатнія! Каму за грошы, каму за даляры.

ВАЛЯ: За гро-о-шы, за даля-я-ры-ы… Думай, што ты гаворыш! Ты ж на свята прыйшла, а не на базар. Давай з людзьмі па-людску.

Я: Як гэта, за дарма, ці што?

ВАЛЯ: Як, як… Я ж казала табе, што праграму загатовіла.

Я: Ат… рабі што хочаш! (выходзіць).

ВАЛЯ: Во! Як кума замаўкае, тады аж душа спявае. А вы, людцы добрыя, паспявайце разам з намі.


Музычны нумар: Гурт "Мятліца" выконвае песню "У садзе гуляла".


ВАЛЯ: Людцы добрыя! Вы, куму маю не бачылі? От, гэтая кабета! Ну, ды ладна… Вы лепш, госцікі, паслухайце і паглядзіце сюды. Сёння на свята я прыпасла усяго дужа багата. Але ёсць у мяне такі тавар, які вы не знойдзеце ні на адным кірмашы. Паглядзіце і дзівіцеся!

Ну, вось, на прыклад вам, жанчынкі:

  • Калі цяжка дакумекаць, пра што гэта раніцай, пасля застолля, намагаецца сказаць вам муж – у мяне ёсць выдатны слоўнік (паказвае), пры дапамозе якога вы зможаце перакласці любое мармытанне на люцкую мову.
  • І яшчэ вось такая навіна для вас, жанчынкі, каб вы былі заўсёды спакойнымі, бо ўсе хваробы ад нерваў – вось вам кот Васька, які ў дні авансу і палучкі вынюхае ўсе заначкі вашага мужа.

Я (з’яўляецца): А што гэта ты тут робіш? Цікава… Ты зусім, як на базары, развела тут тары-бары! Ты ж казала, што ў нас сур’ёзная праграма. Ой! Глядзі, як раз і музыкі сюды накіроўваюцца, мабыць заспяваць хочуць!


Музычны нумар: Гурт "Мятліца" выконвае песню "Бараніся, бабка".


ВАЛЯ: Паважаныя глядачы! Пазабавілі мы вас ад душы!

Я: Але час і меру знаць, ды на развітанне пажадаць:

ВАЛЯ: Каб жылі вы, прыгажэлі. І багацце ў хаце мелі!

Я: Бяды, гора вы не зналі, чаёк з мёдам ужывалі.

ВАЛЯ: А калі вас нешта засмучае, замінае сну, перавярніцеся на другі бок і скажыце сабе…

ВАЛЯ і Я (разам): Абы здароўе!

ВАЛЯ: І ўсё ў вас будзе добра! Да новых сустрэч, да новых дзён! А вам ад нас – нізкі паклон. А на развітанне – песня.


Музычны нумар: Гурт "Мятліца" выконвае песню "Чарка на пасашок".

Почетная грамота за активную профессиональную разработку сценариев мероприятий

В разделе сценарии разместите не менее 15 авторских работ и скачайте документ бесплатно.

У вас недостаточно прав для добавления комментариев.

Чтобы оставлять комментарии, вам необходимо авторизоваться на сайте. Если у вас еще нет учетной записи на нашем сайте, предлагаем зарегистрироваться. Это займет не более 5 минут.