Литературная викторина для детей старшего дошкольного возраста "Белорусские народные сказки"
У рамках знаёмства дзяцей з мастацкай літаратурай, рэкамендаванай для знаёмства ў дашкольных установах, а таксама патрыятычнага выхавання выхаванцаў, была падрыхтавана і праведзена:
Лiтаратурная вiктарына для дзяцей сярэдняга узросту
«Народныя казкi»
Праграмны змест: развіваць цікавасць да твораў мастацкай літаратуры і фальклору, замацоуваць уменне адгадваць загадкі, пабудаваныя на апісанні і параўнанні, развiваць уменне паслядоўна пераказваць сюжэт знаёмых казак, развіваць здольнасць да мастацкага ўспрымання (разумець вобразнае ўспрыманне), выхоўваць цікавасць да мастацтва слова (казак, загадак).
Матэрыял: прэзентацыя з заданнямі і адгадкамі, касцюм беларусачкі, куфар, кнігі з казкамі, фішкі «Арнамент», два наборы масак для казкі «Рэпка», два мальберта, два шаблону вожыка без калючак, два маркеры, набор малюнкаў для казак "Зайкава хатка", "Як курачка пеўнiка ратавала", жоўтыя шарыкі, два кошыкі, разразныя карцінкі (кот і ліса)
Действующiе лiца: Вядучы, Беларусачка
Ход мерапрыемства:
Вядучы: Сёння, дзецi, мы з вамі пабываем у гасцях у казкі. З самага ранняга дзяцінства мы чуем казкі. Нам чытае мама, калі ўкладвае спаць, распавядае бабуля ціхімі зімовымі вечарамі. Мы слухаем казкі ў дзіцячым садзе, сустрэнемся з імі і ў школе. Казкі любяць не толькі дзеці, але і дарослыя.
(Грае МУЗЫКА - выходзіць Беларусачка з куфрам)
Беларусачка -Добры дзень! Слухаючы і чытаючы казку, мы трапляем у чароўны свет, дзе адбываюцца цуды, дзе дабро заўсёды перамагае зло.
Паглядзiце на мой цудоўны куфар, у iм жывуць беларускiя казкi. Але ён не адчыняецца. Каб паглядзець што ён хавае у сябе, трэба праверыць вашы веды пра народныя казкi.
Таму мы правядзем віктарыну, паспрабуем ўспомніць казкі і казачных герояў, пагуляем у гульні, даведаемся шмат новага і цікавага. У нас будзе дзве каманды, якія будуць спаборнічаць паміж сабой.
(каманды прадстаўляюць назву і дэвіз)
Вядучы:Таксама на віктарыне прысутнічае журы (прадстаўляе iх)
За кожны правiльны адказ вы атрымаеце фiшку,а у канцы мы палiчым, якая каманда перамагла)
Беларусачка:
Першы конкурс" Загадкi" (чытае загадкi па чарзе адной i другой камандзе, на экране – адгадкi)
№1. Касматы, вусаты, есці пачынае – песенькі спявае. (Кот)
№2. Ходзіць па двары, на нагах – купцюры,
Белае каменне нясе. (Курыца)
№3. Бяжыць ен — Тупу-туп! Сам калючы, Востры зуб. (Вожык)
№4. Ён прысмакаў з’еў нямала,
І калі харчоў не стала,
Лапу смокчучы, заснуў.
Ледзьве не праспаў вясну. (Мядзведзь)
№5. Улетку шэранькі, узімку — беленькі.
Доўгія вушкі мае, хутка ў лес уцякае. (Заяц)
№6. Яго жонка курачка.
Дзетачкі яго кураняткі.
Чырвоны грабеньчык на галаве, хто гэта? (Певень)
Гульня «Хто лiшнi»
Зараз мы паспрабуем здагадацца, хто заплутаў i апынуўся не у сваей казцы.
(праводзiцца з дапамогай слайдаў з малюнкамi героеў казак)
Якiя вы малайцы, столькi ужо ведаеце пра беларускiя казкi i iх персанажах. Можа вы i наступную казку ведаеце. Адкажыце адкуль урывак «Вырасла яна вялiкая-вялiкая, стаў ен яе цягнуць, цягне- цягне, а выцягнуць не можа» (Рэпка). Прапаную вам пагуляць у рухомую гульню «Рэпка»
(па сiгналу дзiця «Рэпка» аббягае арыентыр, вяртаецца. Да рэпкi далучаецца наступнае дзiця, яны разам бягуць па таму ж руху. Так да рэпкi далучаецца усе больш героя указкi. Перамагае тая каманда, якая хутчэй выцягне рэпку)
4.Конкурс"Назвы казак" (на экране слайд з сюжэтам)
Героеў вы ведаеце, а можа вы i з назвамi казак знаёмы.
У назвах наступных казак ёсць памылкі. Знайдзіце іх. Кожнай камандзе па чарзе буду чытаць назву. Будзьце ўважлівыя!
№1. «Пеўнiк Раба» – «Курачка Рабка».
«Каток- залаты раток» – «Каток – залаты лабок».
«Пух» – «Пых».
№2. «Пшанiчная сцяблiнка» – «Пшанiчны каласок».
«Зайкiн сарай» – «Зайкава хатка».
«Як свiння Пеўнiка ратавала» – «Як курачка пеўнiка ратавала».
Малайцы! Як хутка вы справiлiся с маiм заданнем.
Адкажыце з якой казкi урывак «I толькi нахiлiлася Аленка рэпку цягнуць, а пад кусцiкам хтосьцi: «Пых-Пых»»(Пых). Вось галоўны герой гэтай казкi – вожык. Але паглядзiце ен згубiў свае калючкi! Як жа ен будзе абараняцца ад лясных звяроў. (показвае малюнак)
Конкурс «Дапоўнi малюнак»: вам трэба дамаляваць вожыку калючкi. Перамагае тая каманда, капітан якой намалюе самыя густыя, акуратныя і роўныя іголкі!
(дзецi малююць калючкi вожыку)
6. Конкурс "Аднаві паслядоўнасць казкі".
Прыйшоў час даведацца, як вы ведаеце змест беларускiх казак. Вам трэба расставіць карцінкі з казкі па парадку і пераказаць яе змест.
(напрыклад, казкi «Зайкава хатка» i «Як курачка пеўнiка ратавала»)
Адкажыце з якой казкi урывак «Пайшла курачка на ток, язяла цэп i змалацiла пшанiчны каласок. Прынесла зярняткi да хаты…»(Пшанiчны каласок ). Вось курачка так спяшалася, што згубiла зярняткi! Дапаможам ёй iх сабраць. (рухомая гульня «Збяры зярняткi»). Вы будзеце збiраць зярняткi у кошыкi, хто больш збярэ, тая каманда i перамагла!
Пакуль журы палiчыць вашыя балы, прапаную вам дзецi трохi парухацца.
Вядучы:
Вось мы рэпку пасадзілі (нахіліцца)
І вадой яе палілі (імітацыя руху)
Вырасла яна, добрая і моцная (развесці рукамі ў бакі)
А цяпер яе пацягнем (імітацыя руху)
З рэпы зварым кашу (імітацыя ежы)
І будзем здаровыя і дужыя (паказаць «сілу»)
(журы падводзіць вынікi балаў)
Беларусачка: Малайцы, хлопчыкi i дзяўчынкi!В справіліся з усімі заданнямі і наш куфэрак адкрываецца! (грае музыка)
А тут для вас падарунак - беларускія казкі, вашы выхавальнікі іх вам прачытаюць і вы пазнаёміцеся з новымі героямі і цікавымi сюжэтамi. Ну, вось і скончылася наша казачнае падарожжа. Да новых сустрэч!
Вядучы:
Казка вучыць нас сябраваць,
Верным быць і сумленна жыць
Хай жывуць героі казак у свеце дзіцячым
Часцей хай чараўнікі да нас зазіраюць у хату.

(спасылка на прэзентацыю да віктарыны)
Крыніцы:
1. Вучэбная праграма дашкольнай адукацыі, 2019 года.
2. Загадкі, вершы, урыўкі з тэкстаў казак: дзіцячыя часопісы «Вясёлка», «Буся»
Чтобы оставлять комментарии, вам необходимо авторизоваться на сайте. Если у вас еще нет учетной записи на нашем сайте, предлагаем зарегистрироваться. Это займет не более 5 минут.