Охрана труда:
нормативно-правовые основы и особенности организации
Обучение по оказанию первой помощи пострадавшим
Аккредитация Минтруда (№ 10348)
Подготовьтесь к внеочередной проверке знаний по охране труда и оказанию первой помощи.
Допуск сотрудника к работе без обучения или нарушение порядка его проведения
грозит организации штрафом до 130 000 ₽ (ч. 3 статьи 5.27.1 КоАП РФ).
Повышение квалификации

Свидетельство о регистрации
СМИ: ЭЛ № ФС 77-58841
от 28.07.2014

Почему стоит размещать разработки у нас?
  • Бесплатное свидетельство – подтверждайте авторство без лишних затрат.
  • Доверие профессионалов – нас выбирают тысячи педагогов и экспертов.
  • Подходит для аттестации – дополнительные баллы и документальное подтверждение вашей работы.
Свидетельство о публикации
в СМИ
свидетельство о публикации в СМИ
Дождитесь публикации материала и скачайте свидетельство о публикации в СМИ бесплатно.
Диплом за инновационную
профессиональную
деятельность
Диплом за инновационную профессиональную деятельность
Опубликует не менее 15 материалов в методической библиотеке портала и скачайте документ бесплатно.
01.04.2021

Героі Вялікай Айчыннай: як Беларусь абараняла Радзіму — урок для 4 класа

 Кухаревич Ирина Владимировна
учитель начальных классов
Тэма: Беларусь у гады Вялікай Айчыннай вайны
Мэта: знаёмства вучняў з пачаткам Вялікай Айчыннай вайны і імёнамі людзей, якія гераічна абаранялі нашу Радзіму.
Задачы:
- забяспечыць засваенне вучнямі звестак пра шматлікія подзвігі, здзейсненыя беларусамі ў гады вайны;
- стварыць умовы для фарміравання ўменняў вылучаць галоўнае ў матэрыяле, ствараць выказванне па плане;
- закласці асновы для фарміравання пачуцця павагі да людзей, якія абаранялі Радзіму ў гады вайны.
Абсталяванне: падручнік, рабочы сшытак, фізічная карта РБ, малюнкі, карткі з заданнямі, прэзентацыя.

Содержимое разработки

Государственное учреждение образования

«Узденская районная гимназия»

Урок по предмету «Человек и мир»

в 4 классе

Учитель начальных классов

Кухаревич Ирина Владимировна

Узда 2020

Тэма: Беларусь у гады Вялікай Айчыннай вайны

Мэта: знаёмства вучняў з пачаткам Вялікай Айчыннай вайны і імёнамі людзей, якія гераічна абаранялі нашу Радзіму.

Задачы:

  • забяспечыць засваенне вучнямі звестак пра шматлікія подзвігі, здзейсненыя беларусамі ў гады вайны;

  • стварыць умовы для фарміравання ўменняў вылучаць галоўнае ў матэрыяле, ствараць выказванне па плане;

  • закласці асновы для фарміравання пачуцця павагі да людзей, якія абаранялі Радзіму ў гады вайны.

Абсталяванне: падручнік, рабочы сшытак, фізічная карта РБ, малюнкі, карткі з заданнямі, прэзентацыя.

Ход урока

  1. Арганізацыйны этап.

Добры дзень! Я ўсіх вітаю,

На ўрок я запрашаю.

Наш урок хай будзе плённым,

І цікавым, і натхнёным!

Поспехаў я вам жадаю,

Калі што – я паспрыяю!

  • Жадаю вам працаваць на ўроку з добрым настроем. І спадзяюся, што вы будзеце (на дошцы – запіс):

У – уважлівыя

Р – разумныя

О – добразычлівыя

К – кемлівыя

  1. Этап праверкі дамашняга задання.

  • Тэст

  1. Злучы падзеі з датамі

Кастрычніцкая рэвалюцыя

1919 г

Утварэнне БССР

1922 г

Узнікненне СССР

1917 г

2.Растлумачце скарочаныя назвы

БССР - ______________________________________________

СССР - ______________________________________________

3.Якім чынам рабочыя фабрык і заводаў дапамагалі калгаснікам у 1920-1930-я гг?

а) Накіроўвалі рабочую сілу і тэхніку;

б) пастаўлялі прадукты харчавання і сыравіну.

4. Якія мовы ў 1920 – 1930 – я гг у БССР былі дзяржаўнымі?

а)руская;

б)польская;

в)літоўская;

г)яўрэйская;

д)беларуская.

Ключ:

3.Падрыхтоўка вучняў да работы на асноўным этапе.

На дошцы - малюнкі ваенных падзей (ваенных часоў гісторыі)

Настаўнік задае пытанне і перадае “мікрафон” вучню для адказа.

Настаўнік:

-Што агульнага на гэтых малюнках? (адлюстраваны ваенныя падзеі)

- Ад якіх ворагаў прыходзілася абараняцца нашым продкам у мінулыя часы? (ад крыжакоў)

-Хто такія крыжакі? (нямецкія рыцары, якія рабавалі гарады і вёскі, забіралі людзей у палон)

- Адкуль яны нападалі на беларускія землі?

-Хто ўзначаліў барацьбу з рыцарамі – крыжакамі? (князь Вітаўт: з малых гадоў вучыўся трымаць у руках зброю, сядзець на кані)

-Як называлася бітва, у якой крыжакі былі разбіты? Калі яна адбылася? (Грунвальдская бітва,1410г)

- Чаму беларусы, палякі,літоўцы, рускія і іншыя воіны перамаглі крыжакоў у Грунвальдскай бітве? (Мужнасць і гераізм удзельнікаў бітвы; ваенныя здольнасці Вітаўта; сумеснае выступленне славянскіх народаў супраць крыжакоў)

- Перамогу ў якой вайне святкуе беларускі народ 9 Мая?

(Вялікай Айчыннай вайне)

Пастаноўка задач урока.

Настаўнік:Сёння размова пойдзе аб тым, як савецкія людзі і, найперш за ўсё, жыхары нашай краіны змагаліся з ворагам, каб адстаяць сваю незалежнасць. Даведаемся пра мужнасць і гераізм беларусаў, якія аддалі сваё жыццё ў барацьбе з ворагам. Будзем слухаць, запамінаць, разважаць і рабіць вывады.

План

  1. Пачатак вайны

  2. Абаронцы Радзімы:

Эпіграф:

На свеце існуе слоў вельмі багата,

Але найжахлівей з іх – слова вайна”(А.Вечар.)

Гучыць аўдыязапіс песні Священая война” (муз.А.Аляксандрава,сл. В.Лебедева-Кумача).

-Які малюнак мог бы адпавядаць,на вашу думку, гэтай песні? (Многа-многа салдат ідзе па дарозе, многа-многа людзей запісваецца дабравольцамі на фронт…)

-Гэта была вельмі страшная вайна. Наш народ не рыхтаваўся да яе. Пачалася яна нечаканна: па-здрадніцку фашысцкая Германія напала на нашу краіну.

На дошцы запіс:

Германія СССР

Заваяваць увесь свет. Абараніць сваю тэрыторыю.

-Беларусы хацелі жыць у міры, але мірнае жыццё было парушана.

Расказ вучаніцы суправаджаецца паказам малюнкаў на слайдах, адзначыць на карце.

-Ранішнюю цішыню 22 чэрвеня 1941г. разарвалі залпы тысяч гармат. Вайна абарвала мірнае жыццё савецкіх людзей. Першы ўдар ворага прынялі на сябе пагранічнікі і воіны Брэсцкай крэпасці. На горад і на крэпасць абрушыўся агонь варожай артылерыі. З неба пасыпаліся бомбы. На захоп крэпасці Гітлер адводзіў усяго 3 гадзіны. Але план не здзейсніўся. Брэсцкі нешматлікі гарнізон (485 чалавек) змагаўся да апошняга. Гітлераўцы прымянілі сваё новае на той час узбраенне. Звышмагутныя гарматныя ўстаноўкі сістэмы “Тор”пасылалі адзін за адным у бок крэпасці снарады. Нават ворагі не маглі не дзівіцца мужнасці і гераізму абаронцаў крэпасці. У поўным акружэнні, без вады і прадуктаў, пры нястачы боепрыпасаў і медыкаментаў гарнізон змагаўся месяц, адбіваючы па 6-8 атак за дзень.

Работа з тэкстам падручніка. Запаўненне табліцы “Абаронцы Радзімы”

22 чэрвеня 1941г 1941-1945Брэсцкая крэпасць

Настаўнік: Экскурсія ў Брэсцкую крэпасць вельмі асаблівая,не падобная на іншыя: тут зямля, палітая крывёю яе абаронцаў, тут яны навечна засталіся, пакінуўшы пра сябе магутны дух памяці.

  • Прачытайце з тэкста “Абаронцы Радзімы” 2 абзац с.105

  • Хто такі Пеця Кацельнікаў? ( падлетак, які дапамагаў параненым, здабываў гранаты і патроны)

  • Працуем над 3 абзацам тэксту.

  • Чаму абаронцы, паміраючы, развітваюцца не з роднымі і блізкімі, а са сваёй Радзімай?(Абараняючы Радзіму, салдаты тым самым абараняюць ад ворага свой народ, сваіх родных і блізкіх.)

  • Пры абароне Брэсцкай крэпасці камандавалі салдатамі і пагранічнікамі А.Кіжаватаў і П.Гаўрылаў. (фотаздымкі)

  • Прачытайце на с. 106, што адбывалася ў баях пад Оршай?

Карта с.16-17 атласа.

  • Які подзвіг здзейсніў у час вайны А.Гаравец?( Беларускі лётчык, Курская бітва, 9 вырожых самалётаў)

  • Хто такі Дзед Талаш? (100 –гадовы партызан і сувязны)

Які геройскі ўчынак здзейсніў Марат Казей? (14 – гадовы юны партызан, апынуўшыся ў акружэнні падарваў сябе гранатай. Піянер – герой, Герой Савецкага Саюза.)Карта с.16-17 атласа.

- Героямі Савецкага Саюза сталі тысячы хлапчукоў і дзяўчынак. Многія –пасмяротна. Сярод іх і Марат Казей, Коля Гойчык, Зіна Партонава і інш.

- А вы,сённяшнія юныя беларусы, павінны вучыцца ў іх мужнасці і любові да сваёй Радзімы.

- Каго яшчэ патрэбна адзначыць як самаадданага партызанскага камандзіра?(Міная Шмырова)

-Які подзвіг здзейсніў К.Заслонаў? (Узначальваў падпольную групу,якая дзейнічала на станцыі Орша, разгарнулі “рэйкавую вайну”)

На працягу ўрока дошка запаўняецца матэрыялам падручніка.

Герой

Подзвіг

Андрэй Кіжаватаў

Пётр Гаўрылаў

Камандавалі пагранічнікамі і салдатамі пры абароне Брэсцкай крэпасці

Іван Флёраў

Камандаваў батарэяй рэактыўных мінамётаў –“Кацюш” у абарончых баях пад Оршай

Аляксандр Гаравец

УКурскай бітве лётчык у адным з баёў збіў 9 варожых самалетаў, але загінуў і сам.

Дзед Талаш

Партызанскі разведчык і сувязны, якому на той час было 100 гадоў.

Канстанцін Заслонаў

Узначальваў падпольную групу,якая дзейнічала на станцыі Орша, разгарнулі рэйкавую вайну.

Марат Казей

14 – гадовы юны партызан, апынуўшыся ў акружэнні падарваў сябе гранатай. Піянер – герой, Герой Савецкага Саюза.

Зіна Партнова

Люся Герасіменка

Пеця Кацельнікаў

Дзеці збіралі зброю, прыносілі ваду, цёплае адзенне для байцоў,хадзілі ў разведку,працавалі на заводах. Як дарослыя, гінулі за Радзіму.

Фізкультхвілінка(выкананне рухаў пад мелодыі ваенных гадоў).

7. Этап прымянення ведаў і спосабаў дзеянняў.

Выкананне заданняў у групах

1,2 – воблака герояў

3крыжаванка

5заданніQR – код, ссылка

4–сінквейн “Што такое вайна?”

(Якая яна? Што робяць людзі? Як мы да яе адносімся? Вынік).

Вайна

Жорсткая, разбуральная.

Абараніць, наступаць, перамагчы.

Мы супраць вайны на зямлі.

Гора.

8.Кантрольна-ацэначны этап

  • Сёння на ўроку вы працавалі вельмі старанна, актыўна, выконвалі розныя заданні, таму ваша праца і старанні будуць абавязкова ацэнены.

  • На пачатку ўрока мы з вамі выконвалі тэставае заданне па тэме мінулага ўрока. Падлічыце, колькі балаў вы атрымалі.

  • За працу на ўроку я дабаўлю 1 бал маім памочнікам, якія рыхтавалі паведамленні(можна дабавіць таксама па 1-2 балы іншым вучням, якія актыўна працавалі напряцягу ўсяго ўрока).

  • Агучце, калі ласка, вашы адзнакі! Хто атрымаў 10 балаў? Падыміце руку. Хто атрымаў 9? І г.д.

VІІ. Вынік урока.

- Звярніце ўвагу на план нашага ўрока. Ці ўсе пытанні плана мы разгледзілі? Што для вас было незнаёмым?

-Малайцы! На ўроку вы сёння добра працавалі. Адзначце на лесвіцы поспеху свае дасягненні. (Дзеці прымацоўваюць чырвоныя зорачкі)

VІІІ. Рэфлексія.

- Прадоўжыце, калі ласка, фразы:

Вярнуўшыся дамоў, я раскажу…

Мне запомнілася…

Я сёння даведаўся…

Мне было цікава…

. Дамашняе заданне.

Падрыхтаваць паведамленні на тэму “Пачатак вайны” і “Абаронцы Радзімы”

Дадатак

Самааддана змагаліся з гітлераўцамі і франтавікі. Упершыню пад Оршай капітанІван Флёраў камандаваў батарэяй рэактыўных мінамётаў –“кацюш”. Пад Магілевам, на Буйніцкім полі, адбылося грандыёзнае танкавае сражэнне; адначасова ў ім удзельнічала больш за 100 танкаў.

УКурскай бітве лётчык Аляксандр Гарвец у адным з баёў збіў 9 варожых самалетаў, але загінуў і сам. Яму было прысвоена званне Героя Савецкага Саюза пасмяротна.

-Канстанцін Заслонаў (байцы звалі яго дзядзька Касця) узначальваў падпольную групу,якая дзейнічала на станцыі Орша. Пасля арганізацыі партызанскага атрада заслонаўцы разгарнулі так званую рэйкавую вайну. Заслонаў загінуў у час бою з фашыстамі. Яму было прысвоена зване Героя Савецкага Саюза пасмяротна.

На барацьбу з ворагам падняўся і стары, і малы. Напрыклад, партызанскім разведчыкам і сувязным стаў дзед Талаш,якому на той час было 100 гадоў.

Васіль Іванавіч Талаш(1844-1946гг.).

У 75-гадавым узросце ён арганізаваў і ўзначаліў партызанскі атрад колькасцю 300 чалавек, які змагаўся супраць польскіх войскаў у 1919-1920гг.

Дзеці ж збіралі зброю, цёплае адзенне для байцоў,хадзілі ў разведку,працавалі на заводах, выступалі з канцэртамі ў шпіталях перад параненымі. І таксама,як дарослыя, гінулі за Радзіму.

Крыжаванка

Shape1

  1. Пагранічнікі якой крэпасці прынялі першы ўдар ворага?

  2. Мужна змагаліся салдаты маёра Пятра …..

  3. Лётчык Аляксандр …..у адным з паветраных баёў збіў 9 варожых самалётаў.

  4. Камандаваў батарэяй рэактыўных мінамётаў “кацюш” капітан Іван…….

  5. У баях пад горадам ….. Флёраў камандаваў батарэяй “кацюш”

  6. Атрадам, які разгарнуў “рэйкавую вайну” ка мандаваў Канстанцін……..

  7. На палаючым самалёце ўрэзаўся ў гушчу калоны нямецкіх танкаў ……

  8. Партызанскі разведчык, стогадовы Дзед ……

Ссылка з заданнямі да ўрока “Вялікая Айчынная вайна”

Заданне “Воблака герояў”



Адрес публикации: https://www.prodlenka.org/metodicheskie-razrabotki/447894-urok-v-4-klasse

Свидетельство участника экспертной комиссии
Рецензия на методическую разработку
Опубликуйте материал и закажите рецензию на методическую разработку.
Также вас может заинтересовать
Свидетельство участника экспертной комиссии
Свидетельство участника экспертной комиссии
Оставляйте комментарии к работам коллег и получите документ
БЕСПЛАТНО!
У вас недостаточно прав для добавления комментариев.

Чтобы оставлять комментарии, вам необходимо авторизоваться на сайте. Если у вас еще нет учетной записи на нашем сайте, предлагаем зарегистрироваться. Это займет не более 5 минут.

 

Для скачивания материалов с сайта необходимо авторизоваться на сайте (войти под своим логином и паролем)

Если Вы не регистрировались ранее, Вы можете зарегистрироваться.
После авторизации/регистрации на сайте Вы сможете скачивать необходимый в работе материал.

Рекомендуем Вам курсы повышения квалификации и переподготовки