- «Формирование основ финансовой грамотности дошкольников в соответствии с ФГОС ДО»
- «Патриотическое воспитание в детском саду»
- «Федеральная образовательная программа начального общего образования»
- «Труд (технология): специфика предмета в условиях реализации ФГОС НОО»
- «ФАООП УО, ФАОП НОО и ФАОП ООО для обучающихся с ОВЗ: специфика организации образовательного процесса по ФГОС»
- «Специфика работы с детьми-мигрантами дошкольного возраста»
- «Нормативно-правовое обеспечение работы социального педагога образовательного учреждения»
- «Организационные аспекты работы педагога-психолога ДОУ»
- «Ранний детский аутизм»
- «Специальная психология»
- «Психолого-педагогическое сопровождение процесса адаптации детей-мигрантов в образовательной организации»
Свидетельство о регистрации
СМИ: ЭЛ № ФС 77-58841
от 28.07.2014
- Бесплатное свидетельство – подтверждайте авторство без лишних затрат.
- Доверие профессионалов – нас выбирают тысячи педагогов и экспертов.
- Подходит для аттестации – дополнительные баллы и документальное подтверждение вашей работы.
в СМИ
профессиональную
деятельность
Канспект інтэграванага занятка па адукацыйных галінах “Дзіця і грамадства” і “Развіццё маўлення і культура маўленчых зносін” з дзецьмі старшай групы (5– 6 гадоў) НАША РОДНАЯ БЕЛАРУСЬ
Канспект інтэграванага занятка па адукацыйных галінах “Дзіця і грамадства” і “Развіццё маўлення і культура маўленчых зносін”
з дзецьмі старшай групы (5– 6 гадоў)
НАША РОДНАЯ БЕЛАРУСЬ
Занятак накіраваны на вырашэнне задач вучэбнай праграмы дашкольнай адукацыі адкацыйных галін “Дзіця і грамадства” (кампанентаў “Пазнанне соцыуму”, “Бяспека жыццядзейнасці”, “Рукатворны свет”) і “Развіццё маўлення і культура маўленчых зносін” (кампанентаў “Маўленчыя зносіны” , “Звязнае маўленне”) з дзецьмі старшай групы (5-6 гадоў). У час занятку выхаванцы папоўняць уяўленні аб Беларусі, аб знакамітых мясцінах і прамысловых прадпрыемствах Рэспублікі Беларусь; аб значэнні правільнага бяспечнага карыстання прадметамі рукатворнага свету з мэтай аховы свайго жыцця; будуць створаны ўмовы для замацавання ўмення рухацца згодна простаму плану, выхавання маральнага, станоўчага стаўлення да прыроды і мясцін роднага краю.
Праграмныя задачы: фарміраваць усведамленне сваёй прынадлежнасці да краіны; уменне складаць апісальны расказ па мадэлі; навык сумеснай дзейнасці з аднагодкамі;пашыраць уяўленні аб прамысловых прадпрыемствах горада Мінска; развіваць цікавасць і павагу да дзяржаўных і прыродных сімвалаў Рэспублікі Беларусь, да роднага краю; моўную творчасць і фантазію; выхоўваць каштоўнаснае стаўленне да беларускай мовы, жаданне гаварыць правільна; культуру маўленчых зносін.
Матэрыял і абсталяванне: “білеты” з выявай карты Беларусі і простага плана падарожжа; мультымедыйная ўстаноўка; навучаючыя прэзентацыі” “Дрэвы Беларусі”, “Белавежская пушча”; фотаздымак зубра; мальберт; мадэль для састаўлення апісальнага расказа; падстаўка для выставы “ Старадаўнія рэчы” , “чароўныя” акуляры; малюнкі з выявамі старадаўніх і сучасных рэчаў; указка; дзіцячыя крэслы па колькасці дзяцей;фатаграфіі будынкаў “Камунарка”, “Гарызонт”, “Атлант” , “МАЗ”, “Мінскі малочны завод”, “Мінскі трактарны завод”;каляровыя карткі (чырвоная и жоўтая) з выявай лагатыпа прадпрыемства па колькасці дзяцей .
Папярэдняя работа: гутарка “Мая Беларусь”, разглядванне малюнкаў выяў герба і сцяга Рэспублікі Беларусь, прыродных сімвалаў Беларусі; разглядванне фотаграфій прамысловых прадпрыемстваў г.Мінска і лагатыпаў да іх; знаёмства з лагатыпам Белавежскай пушчы; чытанне і абмеркаванне твораў мастацкай літаратуры аб родным краі, матэрыялаў пра звяроў Беларусі; маляванне на тэму “Сімвалы Беларусі”, ”Беларусь сінявокая”, “Прырода нашага краю” і інш.; слоўнікавыя і дыдактычныя гульні па тэме “Наша сталіца”.
Ход занятка:
Выхавальнікдашкольнай адукацыі ( далей – В.):
(звяртаецца да дзяцей)
Рабяты! У мяне ёсць для вас вельмі прыемная навіна. Хочаце ведаць, якая? (адказы дзяцей). Тады давайце прысядзем на дыванок і я вам скажу. (Садзяцца на дыване). За тое, што вы ў мяне ўважлівыя, старанныя, сумленныя, мы з вамі атрымалі падарунак – білеты ў падарожжа. Але каб іх атрымаць, трэба прыкласці намаганні – правільна адказаць на пытанні. Я ўпэўнена, што мы з лёгкасцю з гэтым справімся і зможам адправіцца ў падарожжа.(Выхавальнік задае пытанні і ўручае дзецям білет).
Як называецца наша краіна? (Рэспубліка Беларусь)
Якія дзяржаўныя сімвалы Рэспублікі Беларусь (Герб, сцяг, гімн)
Якія колеры сцяга нашай краіны. (Чырвоны, зялёны, белы)
Які горад з’яўляецца сталіцай Беларусі? (Мінск)
Колькі абласцей на тэрыторыі нашай краіны?(Шэсць)
У якой вобласці мы жывем? (У Гродзенскай вобласці)
Як называецца наша малая радзіма? (Карэлічы)
Калі мы жывём у Беларусі, то мы..? (Беларусы)
Якая самая вялікая жывела Беларусі? (Зубр)
В.Вось, цяпер у кожнага з вас ёсць білеты. Уважліва разглядіце іх. Што вы бацыце? (адказы дзяцей). Так, карту Беларусі. Але як вы здагадаліся? (адказы дзяцей ). Як яшчэ можна сказаць пра сцяг і герб Беларусі? (адказы дзяцей ). Правільна, дзяржаўныя сімвалы Рэспублікі Беларусь). Як вам здаецца, чаму тут бусел намаляваны? (адказы дзяцей). Сапраўды, бусел – гэта прыродны сімвал нашай Беларусі. Малайчынкі, так. А якія яшчэ прыродныя сімвалы Беларусі вам вядомыя? (Сасна, зубр, лён, кветка канюшыны, васілька).Вельмі добра, что вы гэта памятаеце.
Білеты ў нас есць. Але куды ж мы можам трапіць па іх? Дапаможа нам карта-схема на адваротнай старонцы білета. Давайце паглядзім. Тут намаляваны наш шлях. Які малюнак вам тут добра вядомы? Так, фотаздымак нашага дзіцячага саду. Знайдзіце яго пальчыкам. Вось з дзіцяга саду і пачнецца наша падарожжа. А куды указвае стрэлка ад саду? (Управа). Так, і далей мы апынімся дзе? (Белавежскай пушчы). Вы здагадаліся? Як? (Бо тут намаляваны лагатыпБелавежскай пушчы). Добра. А далей? Вам невядома, што азначае гэты знак? (адказы дзяцей). І мне таксама не вядома. Але давайце спадзявацца, што калі мы туды трапім, то аба ўсім даведаемся. Згодны?
Зайсці пяшком мы не зможам, бо вельмі далёка. Засталося вырашыць, на чым ехаць. Калі ўважліва паслухаеце, то даведаецеся, які транспарт нам прапануюць. Гэта наземны від транспарту, пачынаецца на гук “а” і мае у слове тры склады. (Аўтобус). Так, правільна. Значыць, мы з вамі не пешаходы, а …..? (Пасажыры).У кожнага на білеце ёсць нумар месца, якое трэба заняць у аўтобусе. Будзьце ўважлівымі! (Садзяцца ў “аўтобус”, пабудаваны з дзіцячыхкрэслаў).Спадзяюся, што кожны з вас ведае правілы бяспечных паводзін у якасці пасажыра. Назавіце іх. (Падчас руху не высоўваць галаву, не выстаўляць руку з акна, не адчыняць дзверы). Добра, паехалі.
Прыгажосць прыроды Беларусі
(навучаючая прэзентацыя “Дрэвы Беларусі”)
В.Паглядзіце ў вокны.Якая прыгожая прырода вакол! Колькі розных дрэў! А ці запомнілі вы, як называюцца дрэвы, якія растуць у нас у Беларусі? (Так). Тады давайце будзем уважліва глядзець і называць дрэвы, якія сустракаюцца на нашым шляху за “акном”. (Таполь, ясень, язмін, яблыня, дуб). Так, дрэвы не толькі прыгожыя, яны і вельмі патрэбныя. Згодны? А чым? (Свежае паветра, вырабляюць паперу, мэблю,хата для птушак і г.д.).Значыць, калі яны такія карысныя, які вынік з гэтага? (Берагчы, садзіць новыя дрэвы, не ламаць галінак і г.п.).
В.Вось і прыпынак. Мы з вамі дзе апынуліся? (У Белавежскай пушчы).Так, дзеці. Гэта адна з важнейших мясцін Беларусі, з’яўляецца самым вялікім лесам .
Белавежская пушча
(навучаючая прэзентацыя
“Расліны і жывёлы Белавежскай пушчы”)
В.Тут растуць вельмі шмат відаў раслін, у тым ліку рэдкіх і знікаючых. Парк вядомы сваімі старажытнымі дубамі і векавымі дрэвамі (елкі, сосны, ліпы), жывёламі(воўк, зубр, рысь, выдра), птушкамі (журавель, дзяцел і інш). Пра Белавежскую пушчу складзены нават вершы і песні.
Паглядзіце, колькі людзей тут. Усе яны таксама, як і мы, падарожнічаюць, любуюцца прыродай нашай Беларусі.
А ці змаглі бы мы з вамі расказаць аб гэтай прыгажосці таму, хто не змог пабываць у гэтых мясцінах? (адказы дзяцей). Якая жывёла вам больш за ўсіх спадабалася? (Зубр) .Тады давайце паспрабуем успомніць, што я некалі чытала вам пра зубра ў “Энцыклапедыі пра жывёл” і саставім расказ пра гэту жывёлу. Как было вам лягчэй, прапаную карыстацца вось такім дапаможнікам. (Мадэль ( карткі) для складання расказа).
Зубр– самая вялікая жывёла. Ён вельмі шмат важыць. Пярэдняя частка яго тулава вышэйшая і большая. Уся яго шыя пакрытая густой, доўгай шэрсцю карычневага колеру. На галаве вялікія рогі. Бегае ён вельмі хутка.
Бачыць зубр дрэнна, але ў яго велімі добра развіты нюх і слых. Летам зубр харчуецца травой і лісцем, а зимой – карой дрэў.
Вясною ці летам нараджаюцца маленькія зубраняты . Кормяцца яны малаком сваёй маці.
Зубры ўцякаюць ад чалавека, калі бачаць здалёку. Але трэба быць асцярожным, бо зубр можа накінуцца.
В. Якія вы малайцы! Вельмі добра расказалі пра зубра, відаць, уважліва слухалі. Спадзяюся, што той, хто нічога не ведаў пра гэтых жывёл, артымаў шмат цікавай інфармацыі.
Прыгожа тут, прыемна, але нам хочацца ўсё ўспець. Так? Зараз мы паедзем далей. Займайце месцы ў аўтобусе. (Садзяцца).
В. Пакуль мы едзем, я прапаную паслухаць і здагадацца, дзе будзе наш наступны прыпынак. Гэта месца, дзе знаходзяцца рэчы даўніх гадоў. Імі карысталіся людзі даўным- даўно, калі нас з вамі яшчэ на свеце не было. Некаторыя рэчы не захаваліся, а некаторымі з іх нават мы з вамі і цяпер карыстаемся. Знаходзяцца яны ў асобным будынку. Можа хто ведае? Не? Называецца гэты будынак музей. Вось туды мы з вамі і накіраваліся. А чаму ён размаляваны так, мы даведаемся пазней. Хочацца вам напомніць, каб вы не парушалі цішыню ў музеі. Там ёсць свае правілы: наведвальнікі павінны весці сябе ціха, спакойна, не крычаць, не раскідаць рэчы. Дамовіліся? Вось і добра.
Дыдактычнаягульня «Музей рэчаў»
Мэта:выкарыстоўваць у маўленні словы на беларускай мове, якія абазначаюць назвы прадметаў .
Дыдактычны матэрыял: чароўныя акуляры,мальберт, фотаграфіі старадаўніх і сучасных рэчаў(лапці – туфлі, печ-мікрахвалёўка, карыта –ванна, свечка –лампачка, веник –пыласос і інш.).
Правілы і дзеянні гульні: выхавальнік паказвае дзецям рэч і просіць назваць яе. Затым прапануе дзіцяці надзець чароўныя акуляры. Дзякуючы ім “з’яўляецца” магчымасць праз акуляры “ўбачыць”, у што ператварылася дадзеная рэч у сучасным свеце.
Ход гульні:
Дзеці па чарзе называюць старадаўнія рэчы, якія знаходзяцца на выставе, а затым, гледзячы праз чароўныя акуляры, называюць сучасныя рэчы. Выхавальнік замяняе названыя фотаграфіі.
В. Як называлася наша выстава адразу ? (“Старадаўнія рэчы”) . А як мы можам назваць вось гэту выставу, якая ў нас з вамі атрымалася. (“Сучасныя рэчы”).
Сапраўды, рабяты. Тут знаходяцца рэчы, якімі мы з вамі карыстаемся. Што вы можаце пра іх сказаць, калі параўнуеце са старадаўнімі? (Прыгожыя, дапамагаюць чалавеку, хутка ўсё робяць, смачна гатуюць ежу, робяць модную прычоску, можна паглядзець кіно, мультфільм).
Так. Усе гэтыя рэчы нам патрэбныя. Але дзе іх нам ўзяць? (У магазіне, на базары, дома ёсць). А адкуль яны з’явіліся ў хаце, у магазіне, на базары? Правільна, іх вырабілі на прадпрыемствах. Шмат прадппрыемстваў знаходзіцца ў горадзе Мінску – сталіцы нашай Рэспублікі Беларусь. Хочаце пабываць на іх?
Дыдактычная гульня “Будуем прадпрыемства”
Мэта:пашыраць уяўленні дзяцейаб прамысловых прадпрыемствах горада Мінска, іх знешнім абліччы.
Дыдактычны матэрыял:
1)фатаграфіі будынкаў “Камунарка”, “Гарызонт”, “Атлант” , “МАЗ”, “Мінскі малочны завод”, “Мінскі трактарны завод”. На кожнай фатаграфіі - лагатыпы прадпрыемства.
2)гэтыя ж фатаграфіі, разрэзаныя на 30 элементаў (пазлы).
Правілы і дзеянні гульні: дарослы прапануе дзецям разглядзець фатаграфіі, успомніць, якія прамысловыя прадпрыемствы на іх адлюстраваны і як яны называюцца. Звяртае ўвагу на лагатыпы прадпрыемстваў. Затым дарослы прапануе дзецям “пабудаваць” сваё прадпрыемства. Фатаграфіі раскладваюцца на стале выявай уніз. У падарунак дзеці атрымліваюць каляровую картку з выявай лагатыпа прадпрыемства, якое “пабудавалі”.
Ход гульні:
Дзеці дзеляцца парамі (хто з кім хоча “будаваць” разам), выпадковым чынам выцягваюць канверт з фатаграфіяй і малюнакам- пазлам. Пасля называюць, якое прадпрыемства яны “пабудавалі”.
В. Бачыце, рабяты, колькі розных прадпрыемстваў маецца ў г.Мінску. На іх працуюць шмат людзей, выпускаюць розную прадукцыю, якая і трапляе ў нашы магазіны і на базар. Давайце мы з вамі паспрабуем вызначыць, што ж вырабляецца на гэтых прадпрыемствах. Згодны?.
Для гэтага нам патрэбна раздзяліцца на каманды. Калі ласка, той, у каго чырвонага колеру картка з лагатыпам прадпрыемства, падыходзіць да стала , абазначанага чырвоным колерам, а ў каго жоўтая картка, то да стала з жоўтым абазначэннем.
Дыдыктычная гульня: “Вырабляем прадукцыю”
Мэта:пашырыць уяўленні дзяцей пра прадукцыю прамысловых прадпрыемстваў, празвіваць вобразную памяць з выкарыстаннем прыёмаў групоўкі і класіфікацыі; фарміраваць навык сумеснай дзейнасці з аднагодкамі.
Дыдактычны матэрыял:
1)фатаграфіі будынкаў “Камунарка”, “Атлант” “Гарызонт”, “МАЗ”, “Мінскі малочны завод”, “Мінскі трактарны завод”.
2)6 камплектаў па 6 картак .У кожным камплекце карткі злучаюцца паміж сабой па тыпу пазла, складаючы ланцужок з фатаграфій прадпрыемства і шэрага прадукцыі, што вырабляецца гэтым прадпрыемстве.
Правілы і дзеянні гульні: дарослы прапануе разгледзець фатаграфіі, успомніць, якія прамысловыя прадпрыемствы на іх адлюстраваны , што на іх вырабляецца і “наладзіць вытворчасць прадукцыі” на сваім прадпрыемстве. Перамагае тая каманда, якая хутчэй правільна збярэ свае ланцукжкі.
Ход гульні:
На сталах перамяшаныя карткі, якія трэба сабраць у ланцужкі. Прадстаўнік каманды, якая перамагла, называе па выявах сабраных ланцужкоў прадпрыемствы і адпаведную ім прадукцыю. Калі дзіця не можа дакладна назваць выяву, яму дапамагаюць члены яго каманды.
В.Малайцы, хутка ўсе справіліся з заданнем. Былі вельмі стараннымі і ўважлівымі. Мы ўпэўніліся, як шмат рознай прадукцыі выпускаюць прадпрыемствы г.Мінска. Тут шмат электрапрыбораў, якія сапраўды дапамагаюць людзям. У нас дома таксама есць, так?
А хто помніць правілы бяспечнага абыходжання з электрапрыборамі (у разетку ўключае і выключае толькі дорослы, забараняецца гуляць з разеткай, дакранацца да электрапрыбораў мокрымі рукамі). Малайцы, правільна. Вы ў мяне ўсе ведаеце і правіл бяспекі не парушаеце.Так?
Ой, рабяты. Час хутка бяжыць. Нам ужо пара ў дзіцячы сад варочацца. Давайце займаць месцы ў аўтобусе. Едуць.
В.Вось якое цудоўнае падарожжа ў нас з вамі атрымалася.Спадабалася вам? А ці здагадаліся вы, чаму на плане нашага падарожжа будынак музея быў так размаляваны? (Палова будынка чорным і белым колерам – бо там захаваны рэчы старадаўнія, а палова каляровым – бо сучасныя). Правільна.
А давайце мы з вамі ўявім сабе, што вы дарослыя. Нехта стаў дырэктарам, нехта будаўніком, прадаўцом… Якую прадукцыю вы бачыце на прадпрыемствах будучага? ( Адказы дзяцей). Мабыць, жыць будзе яшчэ лягчэй і цікавей. Але для гэтага нам з вамі што патрэбна? (Вучыцца, быць уважлівымі і стараннымі). Я згодна з вамі.
Дзеці, а калі таты і матулі пацікавяцца, дзе мы з вамі былі, што бачылі, аб чым даведаліся. што вы ім раскажаце? (Дзеці дзеляцца ўражаннямі ад падарожжа).
В.Вось мы і прыехалі ў наш дзіцячы сад. Спадзяюся, што мы з вамі яшчэ шмат дзе зможам пабыць і шмат чаго даведацца.
Спіс выкарыстоўваемых крыніц:
1.Гракава, К.Г. Твая сталіца: заводы і фабрыкі Мінска: (ад 5 да 7 гадоў): вучэбб. нагляд. дапаможнік для педагогаў устаноў дошк. адукацыі / К.Г. Гракава. – Мінск: Народная асвета, 2016. – 16 с. бел. + 16 с. рус.: 26 с. іл. – (Серыя «Старонкі родной зямлі»).
2.Вучэбная праграма дашкольнай адукацыі — Мінск : Нац. інт адукацыі, 2019. — 268с.
Дадаткі:
Мадэль для састаўлення апісальнага расказа
? | ||
Білет для падарожжа
1
Адрес публикации: https://www.prodlenka.org/metodicheskie-razrabotki/493000-kanspekt-intjegravanaga-zanjatka-pa-adukacyjn


БЕСПЛАТНО!
Для скачивания материалов с сайта необходимо авторизоваться на сайте (войти под своим логином и паролем)
Если Вы не регистрировались ранее, Вы можете зарегистрироваться.
После авторизации/регистрации на сайте Вы сможете скачивать необходимый в работе материал.
- «Особенности преподавания истории в контексте ФГОС ООО от 2021 года»
- «Сетевое взаимодействие и сетевая форма реализации образовательных программ в соответствии с ФГОС»
- «ОГЭ по русскому языку: содержание экзамена и технологии подготовки обучающихся в соответствии с ФГОС»
- «Профилактика и коррекция девиантного поведения обучающихся в работе социального педагога»
- «Содержание и технологии психолого-педагогического сопровождения семей, воспитывающих детей с ОВЗ»
- «Трудности в обучении: особенности работы учителя с неуспевающими учащимися»
- Психолог в сфере образования: организация и ведение психолого-педагогической работы в образовательной организации
- Организация досуговых мероприятий и развитие социального партнёрства в дополнительном образовании детей
- Теория и методика преподавания географии в образовательной организации
- Педагогическое образование: история и кубановедение в образовательной организации
- Деятельность няни в рамках социального обслуживания населения: теоретические и практические основы
- Тифлопедагогика: учебно-воспитательная работа педагога с детьми с нарушениями зрения
Чтобы оставлять комментарии, вам необходимо авторизоваться на сайте. Если у вас еще нет учетной записи на нашем сайте, предлагаем зарегистрироваться. Это займет не более 5 минут.