- Курс-практикум «Педагогический драйв: от выгорания к горению»
- «Формирование основ финансовой грамотности дошкольников в соответствии с ФГОС ДО»
- «Патриотическое воспитание в детском саду»
- «Федеральная образовательная программа начального общего образования»
- «Труд (технология): специфика предмета в условиях реализации ФГОС НОО»
- «ФАООП УО, ФАОП НОО и ФАОП ООО для обучающихся с ОВЗ: специфика организации образовательного процесса по ФГОС»
Свидетельство о регистрации
СМИ: ЭЛ № ФС 77-58841
от 28.07.2014
- Бесплатное свидетельство – подтверждайте авторство без лишних затрат.
- Доверие профессионалов – нас выбирают тысячи педагогов и экспертов.
- Подходит для аттестации – дополнительные баллы и документальное подтверждение вашей работы.
в СМИ
профессиональную
деятельность
Масленіца
Настаўнік беларускай мовы і літаратуры
гімназіі № 2 г.Мінска імя А.В.Навіцкага
Юхневіч Вольга Яўгенаўна
МАСЛЕНІЦА
Мэты:
Стварыць умовы для азнаямлення вучняў з традыцыяй святкавання Масленіцы на Беларусі.
Садзейнічаць развіццю творчых здольнасцей і акцёрскага майстэрства вучняў.
Спрыяць выхаванню патрыятычных пачуццяў
Ход свята
Зал упрыгожаны. Намаляваны птушкі на сценах, сонейка на сцэне, гандлёвыя рады.
Гучыць беларуская народная песня.
Суседка 1
Хлопцы, дзеўкі, мамы, таты! Запрашаем усіх на свята!
Зіма са снегам, Вясна са смехам!
Сышлі з дарожкі, Бяруцца ў рожкі!
Падыходзьце, хлопцы, дзеўкі!
Будуць скокі і прыпеўкі!
Слухайце нашу аб’яву:
Абяцаем усім забаву.
Будуць песні, будуць скокі –
І, магчыма, – скамарохі!
Суседка 2:
Ад усіх дзвярэй, ад усіх варот
Ты выходзь хутчэй, весялей народ!
Будзе прадстаўленне
Усім на захапленне!
Добры людзі, спяшайцеся з намі!
Там вунь чарга за пірагамі!
Свята гэтага часцінка сёння паміж намі,
Дазваляем прычасціцца чаем з пірагамі.
Суседка 3:
Гэй, людцы добрыя!
Танцы і карагоды
Не выходзяць з моды!
Хай лунаюць песні
У небе напрадвесні!
Гэй, народ!
Да нас у карагод!
Вучні танцуюць карагод і спяваюць песню “Вясна пакажыся”.
Не зважайце на мундзіры,
Выступайце ў турніры!
Хутка будзем строіць смешкі
І запросім на пацешкі!
У пачатку гандлёвых радоў з’яўляюцца скамарохі-валачобнікі. Валачобны гурт спыняецца ля галоўнай сцэнічнай пляцоўкі і пачынае абыходзіць кірмашовыя рады.
Скамарох 1:
Эх, паўным паўна мая галовушка
Гульняў, жартаў і зацей.
Пажадай, душа мая зазнобушка,
Каб усім было весялей!
Скамарох 2:
Ой, вы людцы, людцы добрыя,
Вы не стойце па вуглах.
Пець, плясаць і забаўляцца
Вы сюды хадзіце к нам!
Гучыць песня “Вясна-красна”.
Скамарох 3:
Песні гучыце і жарты звініце!
Радуйце ўсіх і смяшыце!
Праходзяць апошнія крокі зімы
Спяшайцеся! Захадзіце!
Скамарох 4:
Ад усіх дзвярэй, ад усіх варот
Выхадзі хутчэй, весялей народ!
Зараз прадстаўленне
Усім на захапленне!
Скамарох 5:
Вас чакаюць гульні, жарты,
Не сядзіце дома ўпарта!
На свята ўсе збірайцеся,
Весяліцеся, забаўляйцеся!
Гандляры ў сваю чаргу зазываюць людзей да сябе ў той час, калі валачобнікі падыходзяць да іх гандлёвых латкоў.
Скамарох 6:
Гэй, купляй аладкі, круглыя, як сонца,
Будзеш тоўсты, гладкі, жыць табе бясконца!
Мёду пакаштуйце, ды сям’ю мацуйце.
Паласуйся – булкі з макам.
Жыць табе вось так, са смакам!
Еш аладкі з малаком, або з такам!
А гарбата травяная! Вып’еш – дзеўка пакахае!
Пасля абыходу кірмашовых радоў валачобны гурт падымаецца на сцэну. Пасярэдзіне пляцоўкі ставіцца чучала, сімвалізуючы Вясну.
Уваходзіць Сцяпан.
Сцяпан:
А што вы тут святкуеце?
Суседка:
Масленіцу.
Сцяпан:
А што гэта за свята з такою смачнай назвай?
Скамарох:
Гэта не толькі смачнае свята, але і вясёлае! Эх, калі быў я маладым, як мы добра яго святкавалі ў вёсцы. Гэта цудоўнае свята напярэданні вясны. У нас гаварылі:
Зіма з вясною сустракаецца,
Пра здаровейка пытаецца.
Сцяпан:
А чаму назва такая?
Скамарохі:
А таму, што вельмі смачныя бліны былі і з маслам, і з мёдам, і са смятанаю.
Адзначалі Масленіцу звычайна сем дзянёчкаў. Першы дзень Масленіцы называлі “Сустрэчай” ці “Стрэчаннем”. У гэты дзень Масленіцу сустракалі і велічалі. Другі дзень Масленіцы называўся “Зайгрышы”. У гэты дзень з гор каталіся, каб доўгі лён рос. У трэці дзень Масленіцы цёшчы пяклі бліны і чакалі да сябе ў госці зяцёў, каб пачаставаць іх сваімі смачнымі блінамі. Чацвёрты дзень Масленіцы называўся “Дзень святога Уласа”. Лічылася, што ў гэты дзень павінен праспяваць першы раз жаваранак. У гэты дзень ушаноўвалі маладых, якія ажаніліся ў гэтым годзе. А яшчэ ў гэты дзень хадзілі ў лазню. Пяты дзень Масленіцы называўся “Цёшчыны вячоркі”. У гэты дзень зяці сваіх любімых цёшчаў у госці запрашалі. Ну а калі цёшчу запрасілі, трэба ж яе нечым частаваць. А чым частаваць на Масленіцу, як не блінамі? У шосты дзень Масленіцы нявестка збірала да сябе ў госці ўсю мужаву радню. Апошні сёмы дзень Масленіцы называўся “Прабачальная бяседа”. У гэты вечар усе родныя прасілі прабачэння адзін у аднаго. Звычайна казалі: “Прабач, калі саграшыў перад табой справай ці языком”.
А яшчэ ў гэтае свята нават саму Масленіцу запрашалі такімі словамі:
Мы на горцы пабывалі, пабывалі
Ай, люлі, пабывалі.
Масленіцу сустракалі, сустракалі
Ай, люлі, сустракалі.
Сырам гору набівалі, набівалі.
Маслам гору палівалі, палівалі.
Гучыць музыка, з’яўляецца Масленіца.
Масленіца:
Ого-го-го! Хто тут мяне кліча?
Скамарох:
А вось і Масленіца дарагая, госцейка залатая. Павітаем яе, сябры.
Масленіца:
Даўненька ніхто не клікаў мяне.
Сцяпан:
Вось дзіва, дык дзіва. Дык твае словы чароўныя, гукальныя.
Скамарох:
Так... Не думаў, не гадаў, нечакана трапіў.
Масленіца:
Ну, гаспадынькі, дзе ж масленічныя бліны? Пачастуйце мяне.
Суседкі пераглядаюцца.
Суседка:
Забаў нашу госцю, а я хуценька збегаю да суседак – у іх кожны дзень бываюць бліны.
Гучыць песня. Танец.
Масленіца:
А мяне не трэба забаўляць. Я сама каго хочаш забаўлю.
Масленіца спявае песню “Валенкі”.
Суседка:
Ну, ты малайчына.
Масленіца:
У нас сёння – Масленіца!
Прыляцела ластавіца!
Села, пала на жэрдачку,
Шчабятала вестачку.
Хто на Маслёнку сумуе,
Таму ў годзе не шанцуе.
Значыць, будзем забаўляцца,
І блінцамі сілкавацца.
За вялікі блін, як Сонца,
Трэба працаваць бясконца,
А каб каштаваць аладкі,
Адгадаем мы загадкі.
Загадкі Масленіцы:
1) Якую краіну носяць на галаве? (Панама)
2) Без рук, без ног, а ўгару лезе. (Цеста)
3) У якой рэчцы прысутнічаюць тры ноты? (Місісіпі)
4) Нашу іх шмат гадоў, а колькасць іх не ведаю. (Валасы)
5) Новая пасудзіна, а ўся ў дзірках. (Рэшата)
6) Якая рака ў нас у роце? (Дзясна)
7) Што ідзе, не рухаючыся з месца? (Гадзіннік)
8) Па мору ідзе, ідзе, а да берага дойдзе, тут і прападзе. (Хваля)
9) Белы, як снег, у гонары ва ўсіх. (Цукар)
10) Ляцеў птах, на ваду – бах. Вады не скалыхнуў, на дно патануў. (Снег)
11) Стаіць дуб, на дубе 12 гнёзд, у кожным гняздзе па 4 сініцы, у кожнай сініцы па 14 яек: сем чорных і сем белых. (Год)
12) Чорная карова ўвесь свет пабарола, белая ўстала – увесь свет падняла. (Ноч і дзень)
Масленіца:
Вы загадкі адгадалі?
Адказваюць
Пераможцаў частавалі?
Адказваюць
А цяпер, усе весялей
Будзем мы гуляць далей!
Гучыць песня “Вясна-жартаўніца”.
Масленіца:
Ну, зараз можна і пачынаць.
Сцяпан:
А як жа святкавалі Масленіцу?
Суседкі перабіваюць адна адну.
Суседка 1:
У нас песні розныя спявалі.
Суседка 2:
І смачнаю ежаю частаваліся.
Суседка 3:
А як на конях ды санках каталіся.
Суседка 4:
Ды ў снежкі гулялі.
Суседка 5:
Спаборнічалі паміж сабою ў сіле і ў спрытнасці.
Суседка:
Ды ўсё і не пералічыш. А якія таленты ў нас ёсць!
Музычны нумар (песня на дудачцы).
Суседка:
Мяркую, што зараз таксама цікавыя спаборніцтвы атрымаюцца.
Суседка:
(Да гледачоў). Ёсць у нас 2 вёскі: Заполле і Залессе. Палова залы, па левы бок ад мяне, будзе вёска Заполле, і будзе падтрымліваць сваю каманду. (Паказвае ў бок каманды злева). А другая палова, па правы, будзе вёскай Залессе, і падтрымліваць будзе сваю каманду. (Паказвае ў бок каманды справа).
Суседка:
Пляскаць у далоні ўмееце? А нагамі тупаць? А ну-ка зараз паспрабуем. Залессе! Заполле! А цяпер усе разам. Нешта слаба. Хіба кашы не елі? А ну-ка, яшчэ разок разам.
Суседка:
Мы з Аленай станем насупраць каманд, кожны з вас па чарзе павінен дабегчы да нас, аббегчы вакол нас і стаць у канцы каманды. Якая каманда хутчэй, зараз мы гэта пабачым.
Гучыць музыка, ідзе конкурс.
Суседка:
Ой, Параска, у мяне збан малака ёсць, я пра яго зусім забылася.
Суседка:
Ага, забылася. Нясі.
Выходзіць суседка з 2-ма збанкамі малака.
Суседка:
Малачко ў мяне, што мядок. Так і льецца ў раток. Праўда, суседачка, масленічныя бліны добра і малачком запіць. Згодны?
Суседка:
Пераможца атрымае нечаканую ўзнагароду. Вось вам соломінкі, праз якія вы павінны напераганкі выпіць малако. Гатовы да гульні?
Гучыць музыка, ідзе конкурс.
Суседка:
А цяпер таму, хто перамог у гэтай гульні, уручаюцца медалі “Лепшы малакасос”. Павіншуем пераможцаў! А вам дзякую за ўдзел у конкурсе.
Суседка 1:
Параска, што табе нагадвае гэты абруч?
Суседка 2:
Ой, абруч, ён круглы, як сонейка. А на Масленіцу вялікая пашана была тым рэчам і дзеянням, якія нагадваюць сонца. І бліны круглыя ды жоўтыя, і колы, якія часта запалівалі, таксама круглыя.
Суседка 3:
А мы зараз усё гэта забылі. Але гуляць з абручамі таксама любім.
Масленіца:
О, гэта вельмі масленічная гульня, давайце і мы з вамі згуляем. Хто даўжэй пракруціць абруч.
Гучыць музыка, круцяць абруч.
Суседка:
А ў маёй вёсцы пасля Масленіцы будзілі мядзведзя. Безумоўна, не па-сап-раўднаму, лічылася, што як толькі мядзведзь прачнецца, дык і вясна пачнецца.
Сцяпан:
Гэта цудоўна, давайце і мы разбудзім мядзведзя, ён у нас яшчэ моцна спіць у бярлозе пад снегам.
Пасярэдзіне сцэны ляжыць мядзведзь, схаваны пад газетамі, як пад снегам.
Мядзведзь:
Ой вясёлае сёння свята,
І гасцей тут вельмі багата.
Каб праз год зноў Масленіцу спаткаці,
Дазвольце вам пажадаці:
Мець торбу грошай.
Бяды не знаць ніколі
І смерці нідаволі,
Каб багатыя былі,
І сто год жылі.
Масленіца:
Ну калі і мядзведзь прачнуўся, час мне развітвацца з вамі да наступнага года.
Ну, усё, даражэнькія. Бывайце,
Варэнікі, бліны спажывайце,
Ды Маслёнку ўспамінайце.
Скамарохі:
Мы на свяце пабывалі,
Маслёнку сустракалі.
Наша маслёнка гадавая,
Яна госцейка дарагая.
Трэба нам далей ісці.
Трэба ўсю Зямлю прайсці.
Людзям песенькі пяяць,
Людзей з Маслёнкай вітаць.
А вы здаровы бывайце,
Ды праз год нас...
Разам... чакайце!
Масленіца выходзіць, а за ёй і ўсе.
Скамарохі:
А зараз мы вас усіх запрашаем на вуліцу, дзе наша свята працягнецца. Там вас чакаюць пачастункі, конкурсы і сюрпрыз (спальванне чучала зімы).
Заклікі (на вуліцы)
Добры людзі, спяшайцеся з намі!
Там вунь чарга за пірагамі!
Свята гэтага часцінка сёння паміж намі,
Дазваляем прычасціцца чаем з пірагамі.
Ой, вы людцы, людцы добрыя,
Вы не стойце па вуглах.
Пець, плясаць і забаўляцца
Вы сюды хадзіце к нам!
Гэй, купляй аладкі, круглыя, як сонца,
Будзеш тоўсты, гладкі, жыць табе бясконца!
Мёду пакаштуйце, ды сям’ю мацуйце.
Паласуйся – булкі з макам.
Жыць табе вось так, са смакам!
Еш аладкі з малаком, або з такам!
А гарбата травяная! Вып’еш – дзеўка пакахае!
Хто на Маслёнку сумуе,
Таму ў годзе не шанцуе.
Ой вясёлае сёння свята,
І гасцей тут вельмі багата.
Каб праз год зноў Масленіцу спаткаці,
Дазвольце вам пажадаці:
Каб багатыя былі,
І сто год жылі.
Ну, усё, даражэнькія. Бывайце,
Варэнікі, бліны спажывайце,
Ды Маслёнку ўспамінайце.
Масленіца, Масленіца!
Мы табою хвалімся.
На гарах катаемся.
Блінамі аб’ядаемся.
Адрес публикации: https://www.prodlenka.org/metodicheskie-razrabotki/588370-maslenica
БЕСПЛАТНО!
Для скачивания материалов с сайта необходимо авторизоваться на сайте (войти под своим логином и паролем)
Если Вы не регистрировались ранее, Вы можете зарегистрироваться.
После авторизации/регистрации на сайте Вы сможете скачивать необходимый в работе материал.
- «Нормативно-правовые основы дошкольного образования в условиях реализации ФГОС ДО»
- «Особенности разработки и реализации основных программ профессионального обучения»
- «Особенности работы с одаренными детьми»
- «Федеральный государственный образовательный стандарт дошкольного образования: содержание и технологии введения»
- «ОГЭ по химии: содержание экзамена и технологии подготовки обучающихся в соответствии с ФГОС»
- «Управление персоналом»
- Педагогическое образование: тьюторское сопровождение обучающихся
- Английский язык: теория и методика преподавания в образовательной организации
- Современные технологии социального обслуживания населения
- Руководство и управление организацией дополнительного образования детей
- Теория и методика преподавания основ безопасности жизнедеятельности
- Социально-педагогическая деятельность в образовательной организации

Чтобы оставлять комментарии, вам необходимо авторизоваться на сайте. Если у вас еще нет учетной записи на нашем сайте, предлагаем зарегистрироваться. Это займет не более 5 минут.