Охрана труда:
нормативно-правовые основы и особенности организации
Обучение по оказанию первой помощи пострадавшим
Аккредитация Минтруда (№ 10348)
Подготовьтесь к внеочередной проверке знаний по охране труда и оказанию первой помощи.
Допуск сотрудника к работе без обучения или нарушение порядка его проведения
грозит организации штрафом до 130 000 ₽ (ч. 3 статьи 5.27.1 КоАП РФ).

Свидетельство о регистрации
СМИ: ЭЛ № ФС 77-58841
от 28.07.2014

Почему стоит размещать разработки у нас?
  • Бесплатное свидетельство – подтверждайте авторство без лишних затрат.
  • Доверие профессионалов – нас выбирают тысячи педагогов и экспертов.
  • Подходит для аттестации – дополнительные баллы и документальное подтверждение вашей работы.
Свидетельство о публикации
в СМИ
свидетельство о публикации в СМИ
Дождитесь публикации материала и скачайте свидетельство о публикации в СМИ бесплатно.
Диплом за инновационную
профессиональную
деятельность
Диплом за инновационную профессиональную деятельность
Опубликует не менее 15 материалов в методической библиотеке портала и скачайте документ бесплатно.
23.10.2024

Ён падарыў нам кнігу... «(Тэатралізаваная вечарына, прысвечаная беларускаму асветніку і першадрукару Францысу Скарыне)»

Юхневич Ольга Евгеньевна
учитель белорусского языка и литературы
Сценарий литературной гостиной «Ён падарыў нам кнігу» посвящен белорусскому первопечатнику Франциску Скорине. Материал позволит учащимся пройти дорогами великого земляка от Полоцка до Праги. Разработка предназначена для учащихся 6-9 классов.

Содержимое разработки

Настаўнік беларускай мовы і літаратуры

гімназіі № 2 г.Мінска імя А.В.Навіцкага

Юхневіч Вольга Яўгенаўна

Тэатралізаваная вечарына,

прысвечаная Ф. Скарыны

Ён падарыў нам кнігу...”

Мэты: 1. Стварыць умовы для азнаямлення з жыццёвым шляхам Францыска Скарыны.

2. Спрыяць развіццю творчых здольнасцей вучняў.

3. Садзейнічаць выхаванню патрыятычных пачуццяў.

Афармленне залы

1. На парцьерах – кнігі.

2. Каля сцэны на сценах 2 плакаты з выказваннямі:

Ён першы кнігу даў славянам,

На простай мове ўзорны ліст!

Ён знаў: з-за хмараў алавяных

Праб’ецца сонца да зямлі.

А. Іверс

Зямлі, яго ўспаіўшай і ўскарміўшай,

Хай будзе слава вечная паміж зямель сусвету!

Народу, даўшаму такога сына,

Хай будзе слава вечная паміж другіх народаў!

М. Клімковіч

3. На сцэне плакат –

Францыск Скарына

1486 – ≈ 1551

(партрэт)

4. Плакат на сцяне ля дзвярэй

Пачатак добрае навукі

Усё ж ён вывеў на прастор.

У белы свет рассунуў сцены

З тае спрадвечнае глушы,

Быць меўся лекарам для цела,

А стаўся доктарам душы.

М. Лужанін

5. На піяніна – “раскладушка” Ф. Скарына.

6. Ля акна – імітацыя келлі. Абклеіць шпалерамі, намаляваць акно, паставіць аднамесную парту (абклеіць) і стул. На стале скрутак паперы, чарнільніца і пяро.

7. Экран.

Ход вечарыны

У зале выключаецца святло. Са свечкай у руках выходзіць манах-перапісчык і сядае за стол, пачынае пісаць і чытае верш М. Багдановіча “Летапісец” (на экране – слайд “Манах”).

Манах:

Душой стаміўшыся ў жыццёвых цяжкіх бурах,

Свой век канчаю я ў манастырскіх мурах

І пільна летапіс другі ўжо год пішу:

Старанна літары малыя вываджу

І спісваю ўсё ад слова і да слова

З даўнейшых граматак пра долю Магілёва,

І добрыя яго, і кепскія дзяла

Апавядаю тут. Так рупная пчала

Умее ў соты мёд сабраць і з горкіх кветак,

І бачанаму мной – я годны веры сведак.

Хай тыя ведаюць, што з’явяцца па нас,

Усю праўду пра жыццё ў наш і прошлы час.

Што тут чынілася ў даўнія гады,

Што думалі, чаго чакалі мы,

За што змагаліся, як баранілі веру, –

Хай зведаюць патомкі праз паперу!

Паўза.

Манах:

Цяжка мне. Вочы ўжо не бачаць, рука не піша.

Світае. Прачынаецца Полацк. Гандляры збіраюцца на плошчы.

У гэты час на сцэне запальваецца святло, на экране – “Сафійскі сабор”. Па сцэне праходзяць гандляры. Адна – з цыбуляй.

Гандлярка 1:

Слаўная цыбуля сёлета.

Гандлярка 2:

І качкі ў мяне на славу. А ў цябе які тавар?

Гандлярка 3:

Капуста на зайздрасць.

За сцэнай шум: “Бацька пусці, пусці!”

Манах:

А што гэта за гвалт у доме купца Лукі Скарыны?

Каля сцэны з’яўляецца Лука Скарына і сын Францішак.

Францішак:

Пусці мяне вучыцца, свету дай пабачыць!

Лука:

Не сынку. Ты – купец. Тваёй навукі досыць, каб справу мець з заморскімі гасцямі нават. Жаніць цябе хачу. Калі дачка Дароты хваробы злой, напушчанай ад недругаў яе, пазбавіцца, мы злучым вашы рукі, і грошы злучым. І выедзеш у Вільню, і гандаль свой адчыніш з ласкі бога.

Францішак:

Не, бацька!

Лука:

Што? Не люба Маргарыта?

Францішак:

Не, Маргарыта люба, як само жыццё!

Лука:

Францішак, не жартуй! Ты ведаеш, што я сказаў, то з камня высек.

Францішак:

Бацька, я Скарына таксама, я не гнуся ні пад чыёй рукой.

Лука:

Не гнешся? Я зламаць магу!

Францішак:

Не зломеш, бацька!

Лука:

У манастыр аддам, у паслушнікі!

Францішак:

Хіба што мёртвага, жывы й адтуль збягу.

Лука:

Не разумееш ты па маладосці на што ідзеш: на холад, голад...

Францішак(кінуўся ў ногі):

Я малады, я дужы, бацька! Благаславі.

Лука адмоўна ківае галавой, выходзіць, але, павярнуўшыся перахрысціў сына.

Сцэна апусцела.

Вядучы:

Полацкія купцы часта ездзілі ў Кракаў на кірмашы па тавар. Вось аднойчы разам з купцамі ў далёкі шлях выправіўся Ф. Скарына.

Скарына:

Радзіма, я пакінуў сам твае лясы, палі, гарады і сёлы. Пайшоў у свет шукаць я для цябе святло навукі.

Гучыць “Паланез” Міхала Клеафаса Агінскага. На экране слайды “Беларускія края-віды”, “Кракаўскі універсітэт”.

Вядучы:

Два гады Ф. Скарына вучыўся ў Кракаўскім універсітэце, паспяхова засвоіў граматыку, арыфметыку, геаметрыю, логіку, рыторыку і лацінскую мову. У 1506 годзе ён бліскуча здаў экзамены і атрымаў вучоную ступень бакалаўра.

Як гэта магло адбывацца, зараз убачым.

Зацемненая сцэна, гараць свечкі. Калі на момант святло гасне, выносіцца на сцэну 2 сталы. За адным сядзяць у мантыях і берэтах вучоныя (3 чалавекі). Адзін з іх – пра-фесар Глагоўскі. Ён трымае ў руцэ званочак. На сцэне – кафедра. За другім сталом рыцар фон Райхенберг, побач – студэнты. Там і Скарына.

Прафесар Глагоўскі(звоніць званочкам, устае):

На суд вучоных выносіцца трактат аб тым, якое месца ў навуцы і адукацыі чалавецтва займаюць кнігі свяшчэннага пісання – Біблія. Растлумачыць сіе шкаляр Францыск Скарына, які прэтэндуе на вучоную ступень бакалаўра. Кожны, хто пажадае, можа ўступіць з ім у спрэчку, абвергнуць яго словы.

Францыск Скарына, займі месца за кафедрай.

Францыск Скарына хвалюецца, не адразу ўстае.

Прафесар Глагоўскі(паўтарае):

Францыск!

Студэнты(сядзяць побач са Скарынай):

Ідзі, Франэк, ідзі!

Францыск устае і ідзе да кафедры. Барон фон Райхенберг усміхаецца.

Скарына:

Я, Францыск, сын Скарыны са слаўнага горада Полацка асмеліўся выказаць свае меркаванні па толькі што названым пытанні... Што ёсць Біблія?

На мове старажытнагрэчаскай слова “Біблія” азначае кніга. Так, гэта кніга, напісаная мужамі далёкіх часоў. У сей кнізе, дакладней, у многіх кнігах, што яе складаюць, – найбагатейшая крыніца разнастайных ведаў. Кніга патрэбна кожнаму, бо яна робіць чалавека мудрэйшым.

Сярод студэнтаў ажыўленне. Яны усміхаюцца.

Студэнты:

Малайчына, Франэк!

Райхенберг і яго паплечнікі(матаюць галавой):

Не, не, не!

Прафесар суцішае гул званочкам.

Скарына(паглядзеўшы ў бок Райхенберга):

Толькі невук і вар’ят можа ўсумніцца ў неабходнасці распаўсюджвання кнігі ў народзе. Аднак Біблія існуе толькі на мове лацінскай, на царкоўнаславянскай, простым людзям незразумелай. Ці ж маем мы права хаваць навуку ад народа? Наш абавязак – даць народу кнігі на зразумелай яму мове.

У зале гул. Звініць званочак.

Скарына:

Няпраўда, што нібыта толькі старажытныя мовы могуць быць моваю кніг. Мова маёй радзіны – Белай Русі варта таго, каб стаць мовай навукі. Толькі тады культура і асвета пойдзе ў народ. Так я сцвярджаю і інакш думаць не магу.

Райхенберг(з месца):

Я хачу абвергнуць словы шкаляра Францыска.(Ідзе да кафедры). Выказаныя табой, Францыск, палажэнні – гэта ілжывыя, ерэтычныя думкі. Яны ганьбяць свяшчэннае пісанне, бо Біблія створана не чалавекам. Гэта боскае адкрыццё!

Скарына:

Не, кнігі гэтыя напісаны людзьмі, і мы можам нават назваць іх імёны.

Райхенберг:

Я сцвярджаю, што гэта багахульства! Як і твая прапанова перакласці свяшчэн-нае пісанне на грубую мову чэрні.

Скарына:

На высакародную мову майго народа.

Райхенберг:

Народ!Хіба нікчэмны мужыцкі зброд, падобны да дзікіх звяроў, мае патрэбу ў навуцы?

Скарына:

Іаган фон Райхенберг! Не ў першы раз чую ад цябе гэтыя ганебныя словы. Ты забыўся, што сто гадоў назад людзі Белай Русі разбілі тваіх пыхлівых продкаў на полі Грунвальда!

Прафесар Глагоўскі(звоніць званочкам):

Вы адхіліліся ад тэмы. Дастаткова.

Скарына і Райхенберг ідуць на свае месцы.

Прафесар Глагоўскі:

І так, паважаныя панове, ці лічыце вы шкаляра Францыска Скарыну вартым вучонай ступені бакалаўра?

Прафесары раяцца, адабральна ўсміхаюцца і ківаюць галовамі.

Вядучы:

Вучоная ступень бакалаўра была прысуджана Францыску Скарыну адна-галосна.

На сцэне толькі шкаляры і Глагоўскі.

Прафесар Глагоўскі:

Францішак! З асаблівым замілаваннем да цябе звяртаю слова, любімы вучань мой. Не крыўдзіцеся другія, ён быў між вас, як месяц паміж зорак, як сонца прамень, – розумам, а працай – як пчала. Талент гэтакі зарыць – злачынства. Ідзі вучыцца далей.

Скарына:

Гатоў пайсці вучыцца на край свету. Але куды ісці, настаўнік мой.

Прафесар Глагоўскі:

Ідзі ў Італію, у Падую. Між Акадэмій яна з усіх слаўнейшая, Францыск.

Скарына:

Пайду, настаўнік мой.

Усе ідуць са сцэне. На экране Падуанскі універсітэт.

Вядучы 1:

Над Падуяй неба такое наўкруг,

Як сны мастакоў Адраджэння.

Падуя – горад вялікіх навук,

Слаўных надзей і імкненняў.

Вядучы 2:

5 лістапада 1512 года беднаму маладому вучонаму Францыску, сыну Лукі з Полацка, была прысуджана ступень доктара медыцыны.

Вядучы 1:

Яму прапаноўвалі застацца ў Італіі, казалі, што зварот на радзіму загубіць яго талент. Скарына рашуча адмовіўся.

Чытач вершаў:

Ужо доктар навукі пад сілу яму.

З Падуі слаўнай, з чужыны,

Вязе Беларусі, народу свайму

Жыццё сваё, званні і імя.

Не князь і не шляхціч,

Без дворні, без слуг,

Праз пушчы, мядзведжыя тропы

Вяртаецца доктар медычных навук

Першы доктар на ўсходзе Еўропы.

Вядучы 2:

Але першую друкарню Францыск Скарына адкрыў не на радзіме, а ў Празе (слайд “Прага” 1) 1517 – “Псалтыр; 2) выдадзены 22 кнігі Бібліі). Тут, у 1517 годзе ён выдаў сваю першую кнігу “Псалтыр”. Па сутнасці гэта быў першы беларускі буквар.

Чытач вершаў:

Пасвіствае вецер, нібы акарына,

Грукоча над Прагай раскацісты гром;

У цеснай каморцы Францішак Скарына

Штось піша і піша гусіным пяром.

Вядомы ён многім у чэшскай сталіцы:

Ён слынны вучоны, ён доктар навук.

“Псалтыр”, як нявеста, стаіць на паліцы –

Ягоная гордасць, яго першадрук.

Вядучы:

У Празе былі выдадзены 22 кнігі Бібліі на беларускай мове. Скарына палюбіў Прагу, дзе знайшоў сяброў і аднадумцаў, але моцнае жаданне адкрыць друкарню на радзіме не давала супакаення.

Чытач вершаў:

Сівы туман, як дым кадзільны,

Яшчэ не ахінуў палі,

Калі Францыск убачыў Вільні

Званіцы, вежы, купалы.

Слайд “Скарына ў друкарні”.

Вільня. 1519 – “Апостал”; 1522 – “Малая падарожная кніжыца”.

Вядучы 1:

Скарына з энтузіазмам і натхненнем узяўся за друкарскую дзейнасць. Выдаў у Вільні “Апостал”, “Малую падарожную кніжыцу”. Але належных умоў для працы на радзіме Ф. Скарына не меў. Яго жыццё атручвалі змовы, звадкі, грашовыя крызісы. Ён зведаў нават даўгавую яму і турму.

На сцэне “Скарына і Маргарыта”.

Стол, услончык, на стале свечка. Скарына сядзіць за сталом.

Скарына:

Судовы дзень! Не будзь нам судным днём. Трывожна ты займаешся, світанне.

Уваходзіць ухутаная ў цёплую хустку Маргарыта, кашляе.

Скарына:

Цябе я пабудзіў неасцярожна.

Маргарыта:

Не ты, а клопат наш ліхі, судовы

Трымае ў бяссонні ўвесь наш дом.

Калі ўжо тыя скончацца суды і перасуды.

Скарына:

Суд Жыгімонта сёння ўсё развяжа.

Маргарыта:

Скажы, Францішак, праўду: дзе прычына,

Што гэты матчын дом такой ліхой

Адкуль на нас напасць такая?

Ты штось хаваеш ад мяне, адводзіш.

Ці не з тваёй друкарні нашы беды?

Ты лепш прадай яе, Францішак... Збудзь!

Закашлялася.

Скарына:

Як адрачыся ад свайго дзіцяці?

Яно – маё жыццё, мой лёс.

Абодва выходзяць. Слайдаў няма – экран чорны.

Вядучы 1:

Апошнія гады жыцця Францішак Скарына жыў у Чэхіі, быў вучоным садоў-нікам чэшскага караля.

Слайд “Ф. Скарына”.

Выходзяць усе.

Вядучы 2:

Тытан эпохі Адраджэння, Францыск Скарына, засвоіўшы здабыткі заходне-еўрапейскай культуры, не страціў свайго нацыянальнага аблічча. Моцнымі былі яго народныя карані. Выхадзец з беларускай сям’і, ён усё жыццё змагаўся за роўныя правы свайго народа, за адукацыю на роднай мове.

Чытач вершаў:

Друкар нястомны ў спадчыну пакінуў

Нашчадкам кнігі – толькі і ўсяго.

А я гатоў абагаўляць Скарыну –

Прамы і ўдзячны спадчыннік яго...

Як ён, я нарадзіўся светла-русым,

Спляліся цесна нашы карані,

Не адракуся – нават пад прымусам –

Я ад сваёй Радзімы і радні.

Манах:

Зямлі, яго ўспаіўшай і ўскарміўшай,

Хай будзе слава вечная паміж зямель сусвету!

Прафесар:

Народу, даўшаму такога сына,

Хай будзе слава вечная паміж другіх народаў!

Адрес публикации: https://www.prodlenka.org/metodicheskie-razrabotki/588371-jon-padary-nam-knigu-tjeatralizavanaja-vecha

Свидетельство участника экспертной комиссии
Рецензия на методическую разработку
Опубликуйте материал и закажите рецензию на методическую разработку.
Также вас может заинтересовать
Свидетельство участника экспертной комиссии
Свидетельство участника экспертной комиссии
Оставляйте комментарии к работам коллег и получите документ
БЕСПЛАТНО!
У вас недостаточно прав для добавления комментариев.

Чтобы оставлять комментарии, вам необходимо авторизоваться на сайте. Если у вас еще нет учетной записи на нашем сайте, предлагаем зарегистрироваться. Это займет не более 5 минут.

 

Для скачивания материалов с сайта необходимо авторизоваться на сайте (войти под своим логином и паролем)

Если Вы не регистрировались ранее, Вы можете зарегистрироваться.
После авторизации/регистрации на сайте Вы сможете скачивать необходимый в работе материал.

Рекомендуем Вам курсы повышения квалификации и переподготовки