- Курс-практикум «Педагогический драйв: от выгорания к горению»
- «Труд (технология): специфика предмета в условиях реализации ФГОС НОО»
- «ФАООП УО, ФАОП НОО и ФАОП ООО для обучающихся с ОВЗ: специфика организации образовательного процесса по ФГОС»
- «Специфика работы с детьми-мигрантами дошкольного возраста»
- «Учебный курс «Вероятность и статистика»: содержание и специфика преподавания в условиях реализации ФГОС ООО и ФГОС СОО»
- «Центр «Точка роста»: создание современного образовательного пространства в общеобразовательной организации»
Свидетельство о регистрации
СМИ: ЭЛ № ФС 77-58841
от 28.07.2014
- Бесплатное свидетельство – подтверждайте авторство без лишних затрат.
- Доверие профессионалов – нас выбирают тысячи педагогов и экспертов.
- Подходит для аттестации – дополнительные баллы и документальное подтверждение вашей работы.
в СМИ
профессиональную
деятельность
Конспект урока беларускай мовы «Гукі у,ў. Правапіс ў» во втором классе
План-канспект ўрока “Гук у, ў. Правапіс слоў з Ў”
Задачы:
узнавіць і паглыбіць веды вучняў пра напісанне У (складовага) і Ў(нескладовага); тварыць умовы для запамінання правіла,выпрацоўваць уменне прымяняць дадзенае правіла на практыцы; паўтарыць веды пра адрозненне складовых і нескладовых гукаў;
развіваць разумовыя здольнасці вучняў абагульняць, супастаўляць,рабіць вывады; спрыяць разуменню адметнасці і непаўторнасці беларускай мовы; выхоўваць любоў да роднай мовы, да навакольнага асяроддзя;
Ход урока
1.Арганізацыйны момант:
Слова настаўніка
Добры дзень.Сёння такі прыгожы дзень, і я хачу, каб вы ўсміхнуліся адзін аднаму, нашым паважаным гасцям, мне.А зараз з такім цудоўным настроем мы пачынаем наш урок.-Дата…, дзень тыдня…, учора…, заўтра…
-Запішыце калі ласка дату і класная работа.??????????
2.Праверка Д/З,актуалізацыя ведаў па вывучанай тэме:
-Напомніце мне калі ласка,якую тэму мы вывучалі на апошнім уроку?
“Галосныя і зычныя гукі” Назавіце сярод літар тыя, якія абазначаюць галосныя гукі
Н, е, у, р, о, а, к, і, л, э, с, ы. Як называюцца гукі, літары якіх вы не назвалі?
Хвілінка чыстапісання
Запішыце галосныя у першы радок, а зычныя ў другі і дапоуніце іх яшчэ некалькімі літарамі, прыдумайце па 2 словы, якія пачынаюцца з зычных
-Веды узнавілі,а зараз запішам словы пад дыктоўку.
Слоўнікавы дыктант+тлумачэнне арфаграм
Вераб'і, кватэра, дождж, рукзак, ажыны
Запісаць словы , падкрэсліць літары, якія абазначаюць галосныя гукі
(1 чал хаваецца за дошкай,астатнія пішуць самастойна)
Я бачу , што вы засвоілі тэму.Зараз пераходзім да вывучэння новай тэмы.
3.Актуалізацыя ведаў па новай тэме: (Слайд №1)
Як вы бачыце па тэме ўрока,сёння мы разглядаем правіла,якое вам часткова ўжо знаёма.Але гэта адно з самых каварных правіл,таму што ўсе вы яго ведаеце,але большасць з вас робіць памылкі менавіта на правапіс У і Ў.Таму аднясёмся з усёй сур”ёзнасцю да яго запамінання і выпрацоўкі навыку правапісу.
-Якія задачы паставім для сябе перад урокам?(запомніць правіла,умець прымяняць яго на практыцы,правільна вымаўляць і пісацьУ,Ў у словах.)
4.Вывучэнне новай тэмы:
-Давайце спачатку разбяромся,чаму гэтыя дзве літары атрымалі такую назву:
складовая і нескладовая? (Каб у гэым разабрацца,звяртаемся да падручніка
у-рок –на ўрок
стар…,практ.№ …. (Слайд №2)
Праца з падручнікам(чытанне па складах і вуснае каменціраванне)
-Параўнайце першыя два прыклады.У (складовае) можа ўтварыць склад,а Ў-не можа.
-Без якіх гукаў нельга ўтварыць склад? (Без галосных).Адсюль вынік.(Слайд №3)
-Паглядзіце на пары слоў.Якімі гукамі адрозніваюцца словы? ( автобус-аўтобус, травка-траўка).З якімі літарамі чаргуецца Ў.(В,Л)
Але ёсць выключэнне: (Слайд №4)
Паведамленне настаўніка:
-А ці ведаеце Вы ,што ў Беларусі ёсць горад,у якім паставілі помнік літары Ў? (Слайд №5,6,7,8)-Як мы бачым, літара Ў-адметны сімвал нашай мовы,які вызначае яе непаўторнасць.
-Давайце паназіраем за У(скл) і Ў (нескл) у словах і паспрабуем вызначыць заканамернасці, калі яны ўжываюцца
Правіла стар. 66. Практ. 130. Запіс назваў птушак у алфавітным парадку\
Жаўрукі, жураўлі, ластаўкі гучыці песня “Жўраначкі” ў выкананні Алесі.
Запіс слоўнікава слова ластаўка.(разглядаюць на малюнку)
Запіс прыказкі са слоўнікавым словам
Ластаўка дзень пачынае, а салавей канчае
(на экране дэманстр-ца словы)(Сл. 9-19)
1 група слоў) Няўмека,паўзлеску,зрабіў,паўночна-ўсходні;Кінатэатр “Радзіма”ўжо пачаў паказ фільмаў.
-Зрабіце вывад па першай групе слоў.(Ў пішацца пасля галосных у пач,сяр,на канцы слоў;пасля злучка і двукосся,калі папярэдняе слова заканчваецца на галосны)
-Скажыце,чым адрозніваецца працяжнік ад злучка(дэфіса)?(Працяжнік ставіцца ў сказе,гэта знак прыпынку,а злучок –у складаным слове)
-У слове паўночна-ўсходніпрацяжнік ці злучок?Дакажыце.
(Злучок,бо гэта складаны прыметнік)
-Якую выснову можам зрабіць?(Ў піш пасля -,калі…)
2 група) шоу,фрау,страус,акварыум;
-Што абазначаюць словы другой групы?
-Як вы думаеце,гэта словы бел.мовы або запазычаныя? (Звычайна вучні разважаюць,што страусы на Беларусі не водзяцца;аква-гэта вада;таму запазыч)
-Зрабіце выснову.
3 група)рэчкаУла,дачкаУльяна,газета “Усмешка”;
-Ёсць падабенства ці заканамернасць у літары “У”?
-Які вывад можам зрабіцць?(Вялікая літара У заўсёды складовая)
-Для чаго двукоссе ўжываецца ў словазлучэннігазета “Усмешка”?(Гэта назва часопіса)
-Ці будзе ў гэтым выпадку двукоссе знакам прыпынку? (Не)
4 група)даурны,аукаць;
Падказка:каб разабраццца з гэтай групай слоў,трэба ў словах паставіць націск.
5 група)думка,бясшумны.
-Што можна сказаць пра ўжыванне літары У ў гэтых словах? (пішацца пасля зычных)
Праглядзіце яшчэ раз прыклады і паспрабуйце вывесці правіла(4-5 вучняў)
(Слайд №20).Калі пішацца У,а калі пішацца Ў.
5.Паглыбленне ведаў па тэме:
Давайце разгледзім схему.(Слайд №22).Схемы ляжаць у кожнага на парце.???У вас павінна была атрымацца такая картка
Правапіс
У (складовага) і Ў (нескладовага)
галосная пішацца зычная
пасля зычных
пад націскам пасля двукосся і злучка
вялікая пасля галосных
(у пачатку,у сярэдзіне, у канцы слоў)
у запазычаных словах
(на канцы і калі заканч-
ваюцца на –ус,-ум)
пасля знакаў прыпынку
!Памятайце,што двукоссе можа і не быць знакам прыпынку,і адрознівайце злучок(дэфіс) і працяжнік.
-Па вашых вусных адказах у нас атрымалася 4 пункты на правапіс У(скл) і 2 пункты на првапіс Ў(нескл).
-Адна стрэлачка засталася пустой,значыць не ва ўсім мы з вамі як даследчыкі разабраліся.Давайце звернемся да правіла падручніка (стар.28) і знойдзем яшчэ адзін пункт,калі пішацца У(складовая).І запішам у схему.
Самастойная праца з паручнікам.Калі знайшлі,паказаць (Слайд №23).
-А зараз знайдзіце ў падручніку і запішыце ў табліцу па 2 прыклады на кожны пункт правіла.( на стар.65-66).Прыклады ёсць і надлшцы,але лепш знайсці.
-Што новага вы даведаліся пра правапіс Ў?
6.Зрокавая гімнастыка+фізкультхвілінка:
-Сядзьце зручна,адкіньцеся на спінкі стульяў,заплюшчыце вочкі і паспрабуйце імі намаляваць у паветры спачатку гук-У,потым гук-Ў.
Месца ўрока ў тэме:Сёняшні ўрок-пачатак тэмы “правапіс Ў”. На наступным уроке мы звернем ўвагу на правапіс Ў у іншамоўных словах і на выключэнні з правіл.
7.Замацаванне атрыманых ведаў:
Практыкаванне № 132,каменціраванае чытанне.Тлумачым напісанне Ў.
Практыкаванне № 132(пісьмова).Самаправерка-правільны адказ на дошцы.
Карткі(узаемаправерка).За кожнае слова вы атрымліваеце 1 бал.
Со..с,ст..дзень,на ..краіне,тры..мф,во..к,любо..,аквары..м,каля ..ніверсітэта,
паўночна-..сходні,шо.. /// Соус,студзень,на Украіне,трыумф,воўк,любоў,
акварыум,каля ўніверсітэта,паўночна-ўсходні,шоу.
8.Выстаўленне адзнак:
Вы ўсе сёння малайцы, актыўна працавалі.Здайце сшыткі, я праверу класнае і дамашняе заданні і адзнакі па вашым жаданні выстаўлю ў журнал.
9.Падвядзенне вынікаў,рэфлексія:
А зараз паглядзіце на трохкутнік:
-Хто з вас аказаўся на вяршыні ведаў па тэме?(вучні падымаюць рукі, настаўнік запісвае колькасць у піраміду)
-У каго засталіся пытанні па тэме? ?(вучні падымаюць рукі, настаўнік запісвае колькасць у піраміду)
- Каму яшчэ трэба папрацаваць ?(вучні падымаюць рукі, настаўнік запісвае колькасць у піраміду)
-Што было больш цікавым?
-Што запомнілі?
-Аб чым даведаліся?
10.Інструктаж па выкананні Д/З:
Вывучыць правіла на с. 66, выканаць практ.№ 133. Вам трэба спісаць першы сказ і падкрэсліць літару ў разам з папярэдняй літарай.
Правапіс
У (складовага) і Ў (нескладовага)
галосная пішацца зычная
пасля зычных
пад націскам пасля двукосся і злучка
вялікая пасля галосных
(у пачатку,у сярэдзіне, у канцы слоў)
у запазычаных словах
(на канцы і калі заканч-
ваюцца на –ус,-ум)
пасля знакаў прыпынку
!Памятайце,што двукоссе можа і не быць знакам прыпынку,і адрознівайце злучок(дэфіс) і працяжнік.
??????????
Карткі(узаемаправерка).За кожнае слова вы атрымліваеце 1 бал.
Со..с,ст..дзень,на ..краіне,тры..мф,во..к,любо..,аквары..м,каля ..ніверсітэта,
паўночна-..сходні,шо.. /// Соус,студзень,на Украіне,трыумф,воўк,любоў,
акварыум,каля ўніверсітэта,паўночна-ўсходні,шоу.
Адрес публикации: https://www.prodlenka.org/metodicheskie-razrabotki/335624-konspekt-uroka-belaruskaj-movy-guki-u-pravap
БЕСПЛАТНО!
Для скачивания материалов с сайта необходимо авторизоваться на сайте (войти под своим логином и паролем)
Если Вы не регистрировались ранее, Вы можете зарегистрироваться.
После авторизации/регистрации на сайте Вы сможете скачивать необходимый в работе материал.
- «ФГОС ООО от 2021 года и ФГОС СОО с изменениями от 2022 года: особенности реализации образовательного процесса»
- «Содержание изменений, внесенных во ФГОС начального общего, основного общего и среднего общего образования»
- «Преподавание русского родного языка и родной литературы в условиях реализации ФГОС»
- «Особенности федеральной адаптированной основной общеобразовательной программы обучающихся с умственной отсталостью (интеллектуальными нарушениями)»
- «Обеспечение антитеррористической защищенности образовательной организации»
- «Основные аспекты социальной работы с людьми, имеющими химические зависимости»
- Методы и технологии преподавания английского языка в образовательной организации
- Содержание и организация методической работы в дошкольной образовательной организации
- Педагогика и методика преподавания астрономии
- Социальная педагогика: воспитание и социализация детей в образовательной организации
- Управление дошкольной образовательной организацией
- Педагогика дополнительного образования: теория и методика работы с детьми

Чтобы оставлять комментарии, вам необходимо авторизоваться на сайте. Если у вас еще нет учетной записи на нашем сайте, предлагаем зарегистрироваться. Это займет не более 5 минут.