Охрана труда:
нормативно-правовые основы и особенности организации
Обучение по оказанию первой помощи пострадавшим
Аккредитация Минтруда (№ 10348)
Подготовьтесь к внеочередной проверке знаний по охране труда и оказанию первой помощи.
Допуск сотрудника к работе без обучения или нарушение порядка его проведения
грозит организации штрафом до 130 000 ₽ (ч. 3 статьи 5.27.1 КоАП РФ).

Свидетельство о регистрации
СМИ: ЭЛ № ФС 77-58841
от 28.07.2014

Почему стоит размещать разработки у нас?
  • Бесплатное свидетельство – подтверждайте авторство без лишних затрат.
  • Доверие профессионалов – нас выбирают тысячи педагогов и экспертов.
  • Подходит для аттестации – дополнительные баллы и документальное подтверждение вашей работы.
Свидетельство о публикации
в СМИ
свидетельство о публикации в СМИ
Дождитесь публикации материала и скачайте свидетельство о публикации в СМИ бесплатно.
Диплом за инновационную
профессиональную
деятельность
Диплом за инновационную профессиональную деятельность
Опубликует не менее 15 материалов в методической библиотеке портала и скачайте документ бесплатно.
01.04.2019

Урок матэматыкі ў 1 класе табліца прыбаўлення ліку 4

Тихановская Елена Владимировна
учитель начальных классов, педагог-организатор
Урок математики для 1 класса по теме «Табліца прыбаўлення ліку 4». На занятці дзеці адкрыюць прыём складання з лікам 4, навучацца складаць і рашаць простыя задачы. Развіццё маўлення, памяці, лагічнага мыслення і ўвагі вучняў адбываецца праз цікавыя практыкаванні. Матэрыял спрыяе выхаванню цікавасці да прадмета, культуры вучэбнай працы, дысцыплінаванасці і акуратнасці. Урок інтэграваны з праектам «Жывёлы нашых лясоў», што робіць вывучэнне табліцы складання больш жывым і зразумелым для першакласнікаў.

Содержимое разработки

Аддзел па адукацыі

Мсціслаўскага раённага выканаўчага камітэту

Дзяржаўная ўстанова адукацыі

Капачоўскі вучэбна-педагагічны комплекс

дзіцячы сад – сярэдняя школа”

УРОК МАТЭМАТЫКІ

Ў 1 КЛАСЕ

ТАБЛІЦА ПРЫБАЎЛЕННЯ ЛІКУ 4”

З вопыту работы

настаўніцы пачатковых класаў

Ціханоўскай А.У.


АГ. КАПАЧЫ 2019

Тэма: Табліца прыбаўлення ліку 4

Мэта: адкрыццё прыёму прыбаўлення ліку 4.

Задачы:

1. складаць і рашаць простыя  задачы;

2. садзейнічаць развіццю маўлення, памяці, увагі , мыслення дзяцей;

3. ствараць умовы для выхавання цікавасці да вывучэння матэматыкі; культуры вучэбнай працы; дысцыплінаванасці, акуратнасці ў час пісьма.

Праект “Жывёлы нашых лясоў”.

                                                  Ход урока

1.Арганізацыйны этап.

Празвінеў і змоўкзванок,

Пачынаецца ўрок.

Хутка час прабяжыць,

Трэба ім даражыць

Будзем добра працаваць,

Будзем веды набываць.

2.Мабілізуючы этап.

Сёння да нас на ўрок прыляцела птушка. Хто гэта такая? Яна прынесла нам тэлеграму. Давайце разам яе прачытаем.

Дарагія сябры! Запрашаю вас да сябе ў госці.

Лісяня Лесік.

А дзе жыве лісяня?

Куды мы накіруемся сёння ў госці?

А ці бачылі вы нашага героя?

Сапраўды, лісяня Лесік зараз сапраўдны герой на тэлеэкране , бо з’яўляецца сівалам ІІ Еўрапейскіх гульняў , якія летам пройдуць у сталіцы нашай Радзімы – горадзе Мінску. Лесік апрануты ў шорты і майку, на ім бейсболка з надпісам - слоганам ІІ Еўрапейскіх гульняў. Яго колеры адпавядаюць духу спаборніцтваў: чорны сімвалізуе рашучасць, жоўты - жыццярадаснасць, зялёны - развіццё, сіні - несакрушальнасць, а чырвоны - энергічнасць.

Па дарозе нам трэба будзе пазнаёміцца з табліцаю прыбаўлення ліку 4, мы будзем замацоўваць навыкі складання і аднімання лікаў у межах 10, складваць і рашаць простыя задачы.

Тэма наша ўрока “Табліца прыбаўлення ліку 4”

У вас на партах ляжаць квадраты чырвонага, зялёнага і жоўтага колеру.

Хто лічыць, што ў яго ўсё атрымаецца на ўроку, што ён выканае ўсе заданні, якія мы будзем выконваць, падніміце зялёны квадрат.

Хто лічыць, што на ўроку ён сустрэнецца з цяжкасцямі, падніміце жоўты квадрат.

Хто лічыць, што ён баіцца рухацца ўперад, падніміце чырвоны квадрат.

Я жадаю вам поспеху, думаю, што ў нас ўсё атрымаецца.

3.Актуалізацыя і праверка ведаў.

- Каб нам падрыхтавацца да нашага падарожжа і трапіць у лес, трэба правесці невялікую размінку.

- Хлопчыкі, палічыце ад 5 да 18.

- Цяпер дзяўчынкі, палічыце ад 18 да 9.

- Які лік стаіць паміж лікамі 4 і 6? 8 і 10?

- Які лік ідзе пасля ліку 7, 5 (8,6)

- Назавіце лік, які ідзе перад лікам 6, 10.

-Назавіце суседзяў ліку 4, 15. ((3 і 5; 14 і 16)

- Які лік стаіць справа ад 9? (10)

- Які лік стаіць злева ад 12? (11)

Малайцы!

І вось першы наш лясны герой.

Адгадайце пра яго загадку.

Даўгавухі і касы,

Скача без аглядкі

Ад ваўкоў і ад лісы.

Хто знайшоў адгадку?

Назавіце з якіх геаметрычных фігур складаецца наш зайчык?

Зайчык прапануе нас гульню “Матэматычны футбол” .

Адгадаце “Хто заб’е гол”.

Як вы думаеце, які герой на малюнку не жыве ў нашых лясах?

4.Азнаямленне з новым матэрыялам.

- Вы добра падрыхтаваліся да нашага падарожжа. А зараз я прапаную вам ўспомніць састаў ліку 4. Якія лікі трэба скласці каб атрымаць лік 4.

Дапамогуць нам у гэтым вершаваны задачы.

Два бананы дам табе,

Два – тваёй сястрычцы.

Колькі будзе?

Хутка,дзеткі,

Мнепалічыце. (Чатыры.)

Якія два лікі трэба скласці?

У Міхася такі ўлоў:

Тры шчупакі і адзін сом,

Колькі ўсіх? Міхась маўчыць.

Хто дапаможа палічыць?

Якія лікі трэба скласці?

Малайцы, можам смела накіроўвацца ў лес.

5. Фізкультхвілінка.

6.Азнаямленне з новым матэрыялам.

- А зараз нас сустракае новы герой.

3 ялінкі на ялінку,

з галінкі на галінку

скача агеньчык жывы...

Хто гэта? Знаеце вы? (Вавёрка.)

Вавёрачка таксама прапануе нам заданне. Трэба саставіць табліцу складання з лікам 4. Адкрыйце свой падручнік на старонцы 42.

Заданне 1. Прыбавіць лік 4 можна трыма спосабамі. (запісваю на дошцы).

Складанне табліцы прыбаўлення ліку 4. Работа ў картках.

Самаправерка.

Ацаніце сваю работу.

7. Работа па падручніку.

Наступнае заданне прапануе выканаць новы жыхар лесу.

Мышак ловіць, ды не коцік ён,

лісты носіць, ды не паштальён.

Каб лісе не трапіць на зубок,

У калючы скруціцца клубок. (Вожык.)

Складанне і рашэнне задачы с. 42 заданне 3.

Слоўнікавая работа слова “гузік”

8. Работа ў парах.

Наш наступны звер таксама жыве ў лесе.

Ён прысмакаў з'еў нямала,

а калі харчоў не стала,

лапу смокчучы, заснуў,

ледзьве не праспаў вясну. (Мядзведзь.)

Мядзведзь прапануе вам рашыць прыклады. Але працаваць і лічыць вы будзеце разам. (работа ў картках)

1+ 4 12+ 4 15-3

16+2 17-2 19-2

14+4 13+4 18-3

Праверка.

9. Зрокавая фізкультхвілінка.

Заплюшчыце і адкрыйце вочкі чатыры разы.

Намалюйце вочкамі лічбу 4.

Зноў закрыйце і адкрыйце вочкі чатыры разы.

10. Замацаванне пройдзенага. Работа ў рабочым сшытку.

Вось наш наступны герой. Адгадаем, хто гэта.

Гальчастыя рогі,

хуткія ногі,

колер поўсці — залаты.

Хто я, ці ведаеш ты? (Алень.)

1. Складанне і рашэнне  задачы па малюнку

2. Рашы прыклады.

 Памяняйцеся сшыткамі. Хто можа пахваліць свайго суседа?

11. Самастойная работа.
3 грывай, а не конь,

з рагамі, а не бык,

з барадой, а не казёл.

Гучна-гучна зароў

Цар пушчанскіх звяроў. (Зубр.)

Вам трэба разгледзіць малюнак і саставіць прыклад па малюнку.

Праверка самастойнай работы.

12. Вынік урока.

- Успомніце, якую мэту мы ставілі ў пачатку ўрока.Ці дасягнулі мы яе?

- Што было самым цяжкім? Што цікавым?

- А якія правілы паводзін у лесе вы ведаеце?

Лісяня Лесік вельмі задаволены вашай працай на ўроку. І на развітанне ён вырашыў падарыць вам вось такія смайлікі. Але на іх тварыках чагосьці не хапае.

13. Рэфлексія.

- Калі ў вас добры настрой, намалюйце яму ўсмешку, абыякавы – рысачку, дрэнны – дугу. Падыміце свае смайлікі. Я рада, што настрой у вас добры.Спадзяюся, што гэтаму паспрыяў і наш урок.Урок скончаны.

Адрес публикации: https://www.prodlenka.org/metodicheskie-razrabotki/354476-urok-matjematyki--1-klase-tablica-prybalen

Свидетельство участника экспертной комиссии
Рецензия на методическую разработку
Опубликуйте материал и закажите рецензию на методическую разработку.
Также вас может заинтересовать
Свидетельство участника экспертной комиссии
Свидетельство участника экспертной комиссии
Оставляйте комментарии к работам коллег и получите документ
БЕСПЛАТНО!
У вас недостаточно прав для добавления комментариев.

Чтобы оставлять комментарии, вам необходимо авторизоваться на сайте. Если у вас еще нет учетной записи на нашем сайте, предлагаем зарегистрироваться. Это займет не более 5 минут.

 

Для скачивания материалов с сайта необходимо авторизоваться на сайте (войти под своим логином и паролем)

Если Вы не регистрировались ранее, Вы можете зарегистрироваться.
После авторизации/регистрации на сайте Вы сможете скачивать необходимый в работе материал.

Рекомендуем Вам курсы повышения квалификации и переподготовки