- Курс-практикум «Педагогический драйв: от выгорания к горению»
- «Труд (технология): специфика предмета в условиях реализации ФГОС НОО»
- «ФАООП УО, ФАОП НОО и ФАОП ООО для обучающихся с ОВЗ: специфика организации образовательного процесса по ФГОС»
- «Специфика работы с детьми-мигрантами дошкольного возраста»
- «Учебный курс «Вероятность и статистика»: содержание и специфика преподавания в условиях реализации ФГОС ООО и ФГОС СОО»
- «Центр «Точка роста»: создание современного образовательного пространства в общеобразовательной организации»
- «Риторические аспекты профессиональной коммуникативной деятельности современного педагога»
- «Игровые пособия для работы с детьми дошкольного возраста (палочки Кюизенера, блоки Дьенеша, круги Луллия, ментальные карты Бьюзена)»
- «Обучение английскому языку детей дошкольного возраста»
- «ИКТ-компетентность современного педагога»
Свидетельство о регистрации
СМИ: ЭЛ № ФС 77-58841
от 28.07.2014
- Бесплатное свидетельство – подтверждайте авторство без лишних затрат.
- Доверие профессионалов – нас выбирают тысячи педагогов и экспертов.
- Подходит для аттестации – дополнительные баллы и документальное подтверждение вашей работы.
в СМИ
профессиональную
деятельность
План-канспект пазакласнага мерапрыемства ў старэйшых класах «Сямейныя традыцыі беларусаў»
1.Адукацыйная
Стварыць умовы для спасціжэння аўтарскага бачання традыцыйных ідэалаў і ацэнак у жыццёва дакладным змесце паэтычных сітуацый.
2. Развіццёвая
Садзейнічаць развіццю навыкаў лагічнага мыслення, маналагічнага маўлення і ўменняў канкрэтызаваць, абагульняць і рабіць вывады.
3. Выхаваўчая
Садзейнічаць разуменню ролі сямейных традыцый ў фарміраванні асобы чалавека і грамадства ў цэлым; выхаванню чалавечай і нацыянальнай духоўнасці.
Дзяржаўная ўстанова адукацыі
«Сярэдняя школа №8 г.Барысава»
План-канспект
пазакласнага мерапрыемства
ў старэйшых класах
"Сямейныя традыцыі беларусаў"
( на аснове вывучэння паэмы Янкі Купалы “Яна і я”)
Выканала
настаўнік беларускай
мовы і літаратуры
Ярашэвіч Таццяна
Мікалаеўна
Мэты:
1.Адукацыйная
Стварыць умовы для спасціжэння аўтарскага бачання традыцыйных ідэалаў і ацэнак у жыццёва дакладным змесце паэтычных сітуацый.
2. Развіццёвая
Садзейнічаць развіццю навыкаў лагічнага мыслення, маналагічнага маўлення і ўменняў канкрэтызаваць, абагульняць і рабіць вывады.
3. Выхаваўчая
Садзейнічаць разуменню ролі сямейных традыцый ў фарміраванні асобы чалавека і грамадства ў цэлым; выхаванню чалавечай і нацыянальнай духоўнасці.
Эпіграф
"Яна і я" – паэма выключна своеасаблівая, зямная, язычніцкая і ў той жа час па-беларуску ціхая, акварэальная і зноў, і зноў мужыцкая!
А. Фадзееў
Ход мерапрыемства:
1. Арганізацыйна-матывацыйны момант: клас дзеліцца на тры групы.
2.Уступнае слова настаўніка
Аб’ектам нашай увагі сёння будзе паэма Янкі Купалы “Яна і я”, напісаная ў 1913 г. Літаратуразнаўцы адзначаюць, што “напэўна, нічога больш светлага і радаснага паводле настрою, чым гэтая паэма, у купалаўскай спадчыне не знайсці”. Да такіх высноў можна знайсці пэўныя аргументы.
Па-першае, у час напісання паэмы Я.Купала ўпершыню па-сапраўднаму быў закаханы. Як і большасць яго інтымных твораў, паэма “Яна і я” прысвечана Паўліне Мядзёлцы, каханне да якой паэт пранёс праз усё жыццё.
Па-другое, паэма пісалася ў цудоўным куточку Беларусі – у Акопах, мястэчка на Лагойшчыне, куды маці Я.Купалы пераехала ў пошуках лепшай долі. Менавіта тут у часы летняга адпачынку Я.Купала стварыў свае лепшыя творы: камедыя "Паўлінка", вадэвіль "Прымакі", паэмы "Бандароўна" і "Магіла льва", драма "Раскіданае гняздо". Як у творчасці А.С.Пушкіна была Болдзінская восень, так у Я.Купалы было лета ў Акопах. Сваёй непаўторнасцю гэтыя краявіды вабяць і сучасных паэтаў.
Слайд.Сялянская хата на фоне пейзажу + урыўкі з вершаў В.Дашкевіча і С.Давыдовіча.
Ёсць Вязынка, і ёсць Акопы.
Выток і плынь.
У Вязынцы Петраркі і Эзопы.
Ў Акопах – лесу засяроджаная сінь.
***
Там стынуць адзічэлыя падмуркі.
Сляды ласіныя вядуць з двара.
Там з вечнасцю гуляе ў жмуркі
Паэта слыннага шчаслівая пара.
"Акопы" В.Дашкевіч
І Юнацтва калі-нікалі
Тут спяліла душы летуценне.
Ногі самі ў Акопы вялі –
Ёсць жа нейкая ў гэтай зямлі
Таямніца часоў – прыцягненне.
"Прыцягненне" С.Давыдовіч
Але побач з хараством прыроды была і цяжкая доля беларуса-хлебароба, цяжкая доля маці-арандатаркі, лёс спакутаванай Бацькаўшчыны. Таму мары аб свабодным, шчаслівым жыцці працоўнага чалавека, як і заўсёды, хвалявалі сэрца Я.Купалы і ў Акопах.І вось вынікам усяго гэтага і стала паэма "Яна і я". Рускі пісьменнік А.Фадзееў сказаў пра паэму вельмі трапныя словы (зачытваецца эпіграф). Гэтыя словы будуць эпіграфам да сённяшняга мерапрыемтсва. А тэма нашага сённяшняга мерапрыемства – “Сямейныя традыцыі беларусаў”.
Слайд.Эпіграф(выказванне А.Фадзеева)
3. Праца з матэрыялам твора
Настаўнік. Паэма складаецца з 14 раздзелаў, кожны з якіх мае сваю назву. Калі гэтыя раздзелы аб'яднаць па тэматыцы, то мы атрымаем алгарытм сялянскага побыту.
Слайд. Алгарытм сялянскага побыту
Давайце ўважліва паглядзім на экран і паспрабуем растлумачыць, расшыфраваць гэты алгарытм.
(Вучні выказваюць свае меркаванні)
1.Стрэча
ПрыродаСям'яГаспадарка
11.Поліць
3.Праталіны2.У хаце агародніну
12.Яблыні4.За кроснамі13.На сенажаці
цвітуць5.Выган у
поле жывёлы
6.Агляд поля
14.Краса9.Беліць
свету палатно7.Радаўніца
8.Ворка10.Сяўба
Настаўнік. Ітак, можна сказаць, што ў эпіцэнтр усяго сялянскага жыцця Я.Купала ставіць сям'ю. Сялянскую працавітую сям'ю аб'ядноўвалі сялянскі двор і хата – сядзіба – дзе канцэнтравалася усё сялянскае жыццё. Тут чалавек нараджаўся, пазнаваў свет, пераймаў ад продкаў жыццёвую мудрасць. Адсюль жа ён выпраўляўся і ў апошнюю дарогу. З хатай у беларускім народзе яшчэ з часоў язычніцтва звязаны цэлы шэраг абрадаў.
Слайд. Беларуская сялянская хата
(Паведамленне аднаго з вучняў класа "Хата беларускага селяніна")
Хата для селяніна была не проста дахам, пад якім ён хаваўся ад холаду і непагадзі, гэта была невялічкая прастора на вялікай зямлі, яго сусвет, дзе праходзіла жыццё, - яна абараняла гаспадароў ад уплывуварожых людзям цёмных сіл.
Ва ўсходнеславянскай хаце існаваў адзін сакральны цэнтр – печ, які сімвалізаваў сабою агонь нябесны, жыватворнае сонца. Але з прыняццем хрысціянства ў нашых продкаў з'яўляецца іншы сакральны цэнтр – чырвоны кут, ці покуць. Ён набывае найбольшае значэнне ў рытуальнай сістэме жыцця сялянскай хаты. У гэтым куце знаходзяцца абразы, у многіх хатах у чырвоны кут ставілі хлебную дзяжу як сімвал дастатку і дабрабыту. У час абраду дажынак першы і апошні снапы змяшчалі на пачэснае пачэснае месца ў чырвоны кут. З покуццю звязвалася ў хаце ўсё светлае, добрае.
У чырвоным куце знаходзіўся і стол, таму таксама набываў сакральнае значэнне. У сімволіцы стала прасочваеццасувязь з небам, з вышэйшымі сіламі дабра. У беларусаў было вельмі распаўсюджана рытуальнае абыходжанне вакол стала, звычайна тры разы – у абрадзе хрэсьбін, у вясельным абрадзе.
Святасцьстала вызначаласяяшчэ і тым, што на яго клалі самае дарагое – хлеб, свянцоныя яйкі, свечкі, ставілі святую ваду.
Настаўнік. Як не ўяўлялася сялянская хата без акна і парога, іконы ў куце, печы і стала, так не ўяўлялася яна без пралкі і кросен. Адзін з раздзелаў паэмы таксама называецца "За кроснамі". (Настаўнік тлумачыць, што такое кросны і берда).
Доўгімі зімовымі вечарамі жанчыны звычайна збіраліся разам, пралі, ткалі, вышывалі ручнікі , посцілкі, абрусы, кашулі, тут жа, у гэтым жаночым асяроддзі, гучала і беларуская народная песня.
Слайд.Сялянка за кроснамі (на фоне беларускай народнай мелодыі)
(Пасля таго, як клас праслухае песню)
Слайд. Беларускі арнамент
Настаўнік.Тканыя і вышываныя рэчы былі не проста ўжыткам хатняга абіходу. Узоры тканых і вышываных вырабаў – гэта зашыфраваны аповед пра жыццё народа і яго працу, шчасце і нястачы, мары і спадзяванні. Гэта і багатая скарбонка славянскай язычніцкай культуры.
Слайд. Ручнікі + цытата з паэмы
Няхай ад берда часта ўток калоціцца,
Кладзе шырокі гладкі сцяг,
А доўгі – як рака, што ў мора коціцца,
Як між прысад гасцінец – шлях.
Каб сцежка, коцячыся, палатняная,
Дзе парастае дзівасіл,
Дайшла ў старонку знаную – нязнаную,
Туды, да бацькаўскіх магіл.
(Паведамленне аднаго з вучняў класа "Сімвалічная роля ручніка ў беларускіх абрадах")
Ручнікі мелі вялікі сімвалічны сэнс. Напрыклад, ручнікі, якія вешаліся на абразы, мелі сімвалічную сувязьз боскім святлом, з небам, са святлом Сонца звязваліся ручнікі, якія часам у рытуальных мэтах вешаліся на вокны. Існавала сімвалічная сувязь ручнікоў з зямлёй – на іх узорах пераважаў ромб, які ў старажытнай славянскай сімволіцы ўвасабляў зямлю, урадлівую глебу. Пра гэта гаворыць і рытуальнае выкарыстанне ручніка разам з хлебам. Хлеб як сімвал урадлівасці, багацця, выступаючы " ў тандэме" з ручніком, указваў не тое, што і ручнік мае сімволіку, звязаную з багаццем, шчасцем, урадлівай глебай.
Ручнікі мелі і яшчэ адно сімвалічнае значэнне. У некаторых раёнах Беларусі пры пахаванні нябожчыка адзін канец ручніка прыбівалі да века труны, а другі замацоўвалі на магільным крыжы, што сімвалізавала дарогу нябожчыка з гэтага свету ў іншы свет. Словам " дарога" называлі беларусы і ручнік, што прыбівалі ўздоўж сцяны, каля якой на лаве ляжаў нябожчык.
Такім чынам, ручнік сімвалізаваў дарогу, якая звязвала зямное жыццё з замагільным светам.
Настаўнік. Цяпер зразумела, што меў на ўвазе аўтар у радках паэмы (зачытваецца цытата на экране)
Народ, які шануе сваіх продкаў, вызначаецца асаблівай жыццёвай устойлівасцю. Уласціва гэта і беларусам, у якіх пашана да продкаў здаўна была святым пачуццём. Адно са сведчанняў гэтага – традыцыйнае свята ўшанавання продкаў –Дзяды. Пашана да продкаў выяўлялася і на старажытнае народнае свята Радаўніцу - дзень памінання памерлых. У гэтага свята вельмі глыбокія, яшчэ язычніцкія карані.
Слайд. Радаўніца (на фоне песні “Плача Ганначка” ў выкананні гурта “Палац”)
(Паведамленне аднаго з вучняў класа пра Радаўніцу)
Радаўніца з'яўляецца той сакральна-абрадавай мяжой, якая дазваляла распачаць цыкл земляробчых работ. У адпаведнасці са старажытнымі светапогляднымі ўяўленнямі продкі лічыліся сапраўднымі ўладарамі зямлі. Ад іх залежала яе ўрадлівасць, багаты ўраджай. Таму ў беларусаў існавала жорсткая забарона пачынаць працу на зямлі да Радаўніцы. Перш чым узяцца за лапату, каб навесці парадак на сваім прысядзібным участку, трэба было сходзіць і навесці парадак на магілах сваіх продкаў. Заручыўшыся падтрымкай продкаў не правядзенне ўсіх сельскагаспадарчых спраў, распачыналі сяўбу розных культур.
Прытым апазіцыянерам Радаўніцы з'яўляецца восеньскае свята Дзяды. Калі вясной жывыя прыходзілі не магілы да сваіх продкаў, каб заручыцца іх падтрымкай, то восенню гаспадары, наадварот, запрашалі душы памёрлых да сябе дадому, каб шчыра і сардэчна аддзячыць іх за дзейсную дапамогу.
Настаўнік. Ітак, зараз нам зразумела, чаму гэтыя два раздзелы паэмы – "Радаўніца" і "Ворыва" – ідуць следам. Вялікая сям'я толькі тады магла быць па-сапраўднаму шчаслівай, калі мела дастатак і дабрабыт. Асновай добрабыту беларусаў было земляробства і жывёлагадоўля. Працоўны чалавек і тут не абыходзіўся без выканання пэўных абрадаў.
( Паведамленне аднаго з вучняў класа “Абрады, звязаныя з сяўбой” )
Пасля дня веснавога раўнадзенства ў жыцці земляробаў паступова пашыралася кола гаспадарчых спраў. Распачынанне кожнай з іх суправаджалася выкананнем спецыяльных абрадавых дзеянняў або ўвядзеннем у паводзіны гаспадароў шматлікіх забарон і рэгламентацый. Найбольш адказным быў пачатак сяўбы якой-небудзь культуры. У першы дзень засявалі толькі невялікую частку поля, а пасля гэтага не займаліся ніякімі важнымі справамі. Прычым першым у раллю кідалі зерне з тых каласоў, якія асвячалі на першую Прачыстую. Моманту сяўбы папярэднічаў шэраг абмежаванняў: у гэты дзень катэгарычна забаранялася каму-небудзь што-небудзь пазычать; перад гэтым сейбіт павінен быў памыцца ў лазні, апрануцца ў чыстае, а гаспадыня імкнулася навесці ў хаце выключны парадак. У час сяўбы нельга было есці ў полі. Калі ж пачыналі садзіць агарод, то першую граду нельга было садзіць ад плота.
Слайд. Ворыва + цытата з паэмы
Вам, людзі, што сваёй рукою белай
Зямлі не кратаеце сэрца,
Не дагадацца цераз век свой цэлы,
Як сэрца чалавека б'ецца.
Таго, які ўвосень ці вясною
Зямлі сахой чапае грудзі
Або зярно хавае бараною,
Каб вырасла для вас жа, людзі.
Настаўнік. (Зачытвае цытату на экране)
- Якая ідэя заключаецца ў гэтых радках?
(Адказ: Ворыва і сяўба – гэта не проста фізічная праца чалавека на зямлі і гэта не проста крыніца існавання. Гэта непарыўная еднасць, духоўная сувязь чалавека і зямлі, яго лёс і доля).
Настаўнік. Нельга было ў сялянскай сям'і абысціся і без каровы. Яшчэ з часоў язычніцтва гэтая жывёла лічылася свяшчэннай. Цэлы раздзел “Выган у поле жывёлы” прысвячае ёй і Я.Купала.
Слайд. Сялянка з каровай (на фоне песні “Святы Юр’я” ў выкананні гурта “Ліцвіны”)
(Паведамленне вучня пра народнае свята Юр'е і абрады, звязаныя з выганам каровы ў поле)
Надзвычай важным у структуры народнага календара з’яўляецца дзень 6 мая. Гэта дзень Святога Юр’я, дзень першага, урачыстага выгану свойскай жывёлы ў поле. У народнай свядомасці існуе перакананне, што ў гэты дзень святы Юры раз’язджае на досвітку па палетках і выпускае расу, гэта значыць “адмыкае зямлю”. Юраўская раса лічылася гаючым сродкам. Трэба было на самым досвітку ўзяць новы льняны ручнік, пацягаць яго па маладой траве, пакуль не стане мокрым, затым гэтым ручніком выцерці карове вымя, “каб была малочнай, а не ўрочнай”.
Таксама лічылася, што Юраўская раса ахоўвае жывёлу ўлетку ад ваўкоў, змей і адначасова – ад унутраных хвароб.
Раніца першага дня выгану жывёлы ў поле была прыкладна такой. На досвітку, якраз перад узыходам сонца, гаспадар браў вядро і спяшаўся да таго месца, дзе сыходзіліся два ручаі, зачэрпваў ваду толькі па цячэнню і рушыў дадому. Тым часам гаспадыня выганяла карову ў двор і тройчы па сонцу абводзіла яе чырвоным велікодным яйкам, каб на працягу года жывёліна была гладкая. Як толькі гаспадар прыносіў ваду, гаспадыня тройчы абмывала карове пысу і вымя, каб была няўрочная і малочная. Затым брала галінку асвячонай вярбы і выганяла жывёліну ў поле ўжо без выканання якіх-небудзь рытуальных дзеянняў, але ўвесь час, па народных уяўленнях, працаваў энергетычна-ахоўны патэнцыял рытуальнай перасцярогі ў час першага выгану.
Настаўнік. Ітак, дзеці, звычаі, вераванні, абрады нашых далёкіх продкаў і сёння хвалююць нас сваім глыбокім, часта неразгаданым сэнсам. У іх увасобіўся светапогляд людзей, іх духоўная культура, мары пра дабрабыт і шчасце. І ў аснове ўсяго гэтага была сям'я.
Слайд. Яна і ён (сялянскія вобразы) + цытата з паэмы
І будзеш век маёй ты гаспадыняй,
А я твой вечна буду гаспадар.
- У чым жа заключаецца аўтарская канцэпцыя моцнай, шчаслівай сям'і?
(Каб знайсці адказ пытанне, групы атрымліваюць заданні)
1група: пабудаваць схему, запісаўшы ўсе магчымыя вызначэнні, якія Я.Купала ўкладвае ў паняцце "сям'я"
сям'я
2 група: запісаць асацыятыўны рад слоў да слова “сям’я”
3група: запоўніць табліцу на аснове параўнання
Аўтарская канцэпцыя сям’і | Сучасная канцэпцыя сям’і |
1. | 1. |
2. | 2. |
3. | 3. |
4. | 4. |
(Пасля адказаў вучням прапануецца паглядзець слайд для параўнання і абмеркавання)
Слайд:
сям'я
каханнелёс чалавека
узаемапавага,духоўныя
узаемаразуменнекаштоўнасці
сямейны ачагпашана да продкаў
дабрабытсумесная праца
захаванне традыцый
(Падводзяць вынікі ўсяго сказанага)
Настаўнік.Менавіта такую сям’ю паказаў Я.Купала ў сваёй паэме “Яна і я”. Аўтар апаэтызаваў у паэме маладых людзей, іх каханне, пачуцці, іх сямейныя, пяшчотныя ўзаемаадносіны. Мы бачым, што радасць кахання і сямейнае шчасце сугучны ў паэме як матывам вернасці старым народным звычаям і традыцыям продкаў.
- Якая асноўная ідэя твора?
(Вучні павінны прыйсці да вываду, што аснова паўнацэннага чалавечага жыцця => сям'я. Аснова моцнай, шчаслівай сям'і => каханне, узаемапавага , дабрабыт. Моцная і забяспечаная сям'я => аснова моцнай, багатай і свабоднай краіны, Бацькаўшчыны.)
Настаўнік: Эпіграфам да ўрока былі словы А.Фадзеева. Зараз мы правядзём з вамі такую своеасабліваю рэфлексію. Дакажыце, што паэма "Яна і я" Я.Купалы на самой справе язычніцкая, акварэальная, мужыцкая, своеасаблівая.
Адрес публикации: https://www.prodlenka.org/metodicheskie-razrabotki/366269-plan-kanspekt-pazaklasnaga-merapryemstva--st
БЕСПЛАТНО!
Для скачивания материалов с сайта необходимо авторизоваться на сайте (войти под своим логином и паролем)
Если Вы не регистрировались ранее, Вы можете зарегистрироваться.
После авторизации/регистрации на сайте Вы сможете скачивать необходимый в работе материал.
- «Инклюзия в дополнительном образовании: специфика работы с детьми с интеллектуальными нарушениями»
- «Особенности профессиональной деятельности педагога-организатора»
- «Обучение безопасным методам и приемам выполнения работ повышенной опасности в соответствии с государственными нормативными требованиями охраны труда (программа В)»
- «Основы реабилитационной работы в социальной сфере»
- «Особенности профессиональной деятельности педагога-библиотекаря»
- «Педагогическое воздействие: техники и приёмы управления деятельностью обучающихся на уроке»
- Профессиональная деятельность методиста дошкольной образовательной организации
- Русский язык и литература: теория и методика преподавания в образовательной организации
- Изобразительное искусство и педагогическая деятельность в образовательных организациях
- Содержание деятельности по охране труда и обеспечению безопасности условий на рабочих местах
- Особенности обучения предмету «Труд (технология)»
- Управление дошкольной образовательной организацией

Чтобы оставлять комментарии, вам необходимо авторизоваться на сайте. Если у вас еще нет учетной записи на нашем сайте, предлагаем зарегистрироваться. Это займет не более 5 минут.